Нобелеўская прэмія

Нобелеўская прэмія (шведск.: Nobelpriset) — адна з найбольш прэстыжных узнагародаў, якая ўручаецца штогод за найбольш значныя дасягненні ў навуцы і тэхніцы, культуры, грамадскай дзейнасці. Устаноўлена апошняй воляй заснавальніка — Альфрэда Нобеля.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае цырыманіяльнае ўручэнне прэміі адбылося ў Каралеўскай акадэміі музыкі ў Стакгольме ў 1901 г. Нобелеўскую прэмію міру атрымалі Жан Анры Дзюнан, заснавальнік Чырвонага Крыжа, і Фрэдэрык Пасі. Пачынаючы з 1902 г., узнагароды афіцыйна ўручаюцца каралём Швецыі.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Кожны з пераможцаў атрымлівае залаты медаль і дыплом павагі. Нобелеўская прэмія таксама ўключае фінансавы аспект. Лаўрэат атрымлівае суму грошай, якая ў цяперашні час складае 11 млн шведскіх крон[1], з мэтай, каб лаўрэат змог працягнуць сваё навучанне або працу, без неабходнасці садзейнічання фонду.
Кожны год з 1901 г. Нобелеўская прэмія прысуджаецца ў наступных абласцях:
- Фізіка. Нобелеўская прэмія па фізіцы прысуджаецца Каралеўскай Акадэміяй навук Швецыі за «найболей важнае адкрыццё або вынаходніцтва ў вобласці фізікі».
- Хімія. Нобелеўская прэмія па хіміі прысуджаецца Каралеўскай Акадэміяй навук Швецыі за «найболей важнае адкрыццё або ўдасканаленне ў вобласці хіміі».
- Фізіялогія і медыцына. Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне прысуджаецца Каралінскім інстытутам за «найважнейшыя адкрыцці ў вобласці фізіялогіі або медыцыны».
- Літаратура. Нобелеўская прэмія па літаратуры прысуджаецца Шведскай акадэміяй за «найбольш значны твор ідэалістычнага накірунку».
- Нобелеўская прэмія міру прысуджаецца Нарвежскім Нобелеўскім камітэтам[2] за «працу дзеля брацтва паміж народамі, ліквідацыі або скарачэння рэгулярных войскаў, уклад у развіццё існавання мірнага грамадства і інш.».
З 1968 г. Банкам Швецыі ўстаноўлена прэмія па эканоміцы імя Альфрэда Нобеля.
Намінацыя і выбар
[правіць | правіць зыходнік]

У параўнанні з іншымі ўзнагародамі, намінацыя на Нобелеўскую прэмію, а затым працэс выбару з’яўляецца доўгім і строгім. З-за гэтага прэмія стала самай прэстыжнай у свеце.
Так, напрыклад, правілы Нобелеўскага фонду гавораць, што вылучаць кандыдатаў на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру могуць толькі наступныя асобы: члены парламента і мясцовых урадаў, члены міжнародных судоў, рэктары ўніверсітэтаў, прафесары гуманітарных навук, гісторыі, філасофіі, права і тэалогіі, дырэктары навукова-даследчых інстытутаў міру і інстытутаў вонкавай палітыкі, лаўрэаты Нобелеўскай прэміі міру і г.д.
Аналагічныя патрабаванні распаўсюджваюцца на іншыя вобласці.
Крайні тэрмін для вызначэння кандыдатур — 31 студзеня. Пасля гэтага Камітэт праводзіць свае паседжанні і адбірае каля 200 кандыдатаў. Гэты спіс накіроўваецца выбраным экспертам, якія выбіраюць толькі 15 чалавек. Камітэт накіроўвае свае рэкамендацыі, у залежнасці ад вобласці, у Акадэмію або адпаведны інстытут, члены якога галасаваннем выбіраюць пераможцаў.
Працэс выбару лаўрэатаў трохі адрозніваецца ў залежнасці ад дысцыпліны. Так, напрыклад, Нобелеўская прэмія ў вобласці літаратуры рэдка прысуджаецца групе людзей, у адрозненне ад прэмій у іншых абласцях.
Поўны спіс кандыдатур на атрыманне Нобелеўскай прэміі становіцца вядомым грамадству праз 50 гадоў пасля ўзнагароджання.
Пасмяротная намінацыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасмяротныя ўзнагароды не дапускаюцца. Гэта выклікае ў навуковым грамадстве бурную хвалю крытыкі. У двух выпадках прэмія была прысуджана пасмяротна, калі патэнцыйныя пераможцы памерлі да аб’яўлення вынікаў. Атрымальнікамі ўзнагародамі з’яўляюцца: Генеральны сакратар ААН Даг Хамаршэльд (1961, Нобелеўская прэмія міру) і Эрык Карлфельт (1931, прэмія ў вобласці літаратуры).
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Прэмія міру
[правіць | правіць зыходнік]Нобелеўская прэмія міру крытыкуецца нарвежскім грамадскім дзеячам Фрэдрыкам Хефермелам: па яго меркаванні, прэмія прысуджаецца насуперак дырэктывам самога Нобеля, асабліва тыя прэміі, якія былі ўручаны пасля 1945 г. Хефермел лічыць, што вялікую ролю ў выбары лаўрэатаў адыгрываюць персанальныя прэферэнцыі членаў камітэта.
Пасля аналізу 118 прэмій Хефермел зазначыў, што да 1945 г. 85 % узнагароджаных адпавядалі дырэктывам заснавальніка («абяззбройванне, памяншэнне ваеных патэнцыялаў і працэс прадухілення ўзброеных канфліктаў»). Пасля 1945 г. выконвалася ледзь 45 %.
Крытыцы Хефермела падвергліся такія дзеячы, як Ясір Арафат, Шымон Перэс, Іцхак Рабін.
Матэматыка
[правіць | правіць зыходнік]Ёсць шмат верагодных прычын, чаму Альфрэд Нобель не стварыў узнагароду для матэматыкаў. Апошняя воля Нобеля адносілася да «вынаходніцтваў і адкрыццяў», што прыносяць чалавецтву найвялікшыя выгады практычна, а не тэарэтычна. Матэматыку Нобель не лічыў навукай, якая можа прынесці чалавецтву практычную карысць.
Часта з’яўляліся плёткі, што Нобель нібыта адмовіўся ад стварэння матэматычнай узнагароды, паколькі яго жонка мела раман з матэматыкам Магнусам Мітаг-Лефлерам. Гэта няпраўда, паколькі Нобель ніколі не быў жанаты.
У 2001 г. урад Нарвегіі заснаваў Абелеўскую прэмію як аналаг прэміі Нобеля ў вобласці матэматыкі.
Лаўрэаты і ВНУ
[правіць | правіць зыходнік]Прысутнасць найбольшага ліку нобелеўскіх лаўрэатаў у кадравым складзе вельмі важная для вышэйшых навучальных устаноў, мае прэстыжнае значэнне ў акадэмічным асяроддзі і выкарыстоўваецца як адзін з галоўных крытэраў пры распрацоўцы рэйтынгаў універсітэтаў.
Лаўрэаты і Беларусь
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі сучаснай Беларусі нарадзіліся наступныя нобелеўскія лаўрэаты: Сайман Кузнец — нарадзіўся ў Пінску (прэмія ў 1971), Менахем Бегін — нарадзіўся ў Брэсце (прэмія ў 1978), Шымон Перэс — нарадзіўся ў Вішневе Гродзенскай вобласці (прэмія ў 1994), Жарэс Алфёраў — нарадзіўся ў Віцебску (прэмія ў 2000). Святлана Алексіевіч (прэмія ў 2015) і Алесь Бяляцкі (прэмія ў 2022) хоць і не нарадзіліся ў Беларусі, але адносяцца да лаўрэатаў з Беларусі.
Цікавае
[правіць | правіць зыходнік]Наймаладзейшы лаўрэат
[правіць | правіць зыходнік]Уільям Лорэнс Брэг (1915), меў 25 год.
Найстарэйшы лаўрэат
[правіць | правіць зыходнік]Леанід Гурвіч (2007), меў 90 год.
Шматразовыя лаўрэаты
[правіць | правіць зыходнік]- Марыя Кюры:
- фізіка (1903): адкрыццё радыеактыўнасці;
- хімія (1911): атрыманне чыстага радыю.
Марыя Кюры па сённяшні дзень застаецца адзінай жанчынай, якая атрымала больш за адну Нобелеўскую прэмію.
- Джон Бардзін:
- фізіка (1956): вынаходства транзістара;
- фізіка (1972): тэорыя звышправоднасці.
- Фрэдэрык Сенгер:
- хімія (1958): структура часціцы інсуліну;
- хімія (1980): вызначэнне паслядоўнасці нуклеатыдаў у вірусах.
Акрамя таго, прэмію Нобеля некалькі разоў атрымлівалі арганізацыі:
- Міжнародны камітэт Чырвонага Крыжа:
- прэмія міру (1917, 1944 і 1963), першыя дзве ўзнагароды былі вынікам прызнання працы, выкананай падчас сусветных войн
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ The Nobel Prize Amounts (англ.). nobelprize.org. Праверана 4 верасня 2025.
- ↑ Прысуджаецца ў Нарвегіі з-за таго, што на час заснавання прэміі Швецыя і Нарвегія знаходзіліся ў асабістай уніі, вядомай як Шведска-нарвежскі саюз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Лявонава Е. На карысць чалавецтва: Пра Альфрэда Нобеля і Нобелеўскую прэмію // ЛіМ. № 41 (4739). 18 кастрычніка 2013.