Новыя Валосавічы
| Новыя Валосавічы лац. Novyja Vałosavičy  | |
| Краіна: | Беларусь | 
| Вобласьць: | Віцебская | 
| Раён: | Лепельскі | 
| Сельсавет: | Валосавіцкі | 
| Насельніцтва: | 532 чал. (2000) | 
| Часавы пас: | UTC+3 | 
| Тэлефонны код: | +375 2132 | 
| Нумарны знак: | 2 | 
| Геаграфічныя каардынаты: | 54°45′38.002″ пн. ш. 28°50′33.000″ у. д. / 54.76055611° пн. ш. 28.8425° у. д.Каардынаты: 54°45′38.002″ пн. ш. 28°50′33.000″ у. д. / 54.76055611° пн. ш. 28.8425° у. д. | 
Новыя Валосавічы на мапе Беларусі ± Новыя Валосавічы  | |
Но́выя Вало́савічы[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Букавіцы. Цэнтар сельсавету Лепельскага раёну Віцебскай вобласьці. Насельніцтва на 2000 год — 532 чалавекі. Знаходзяцца за 20 км на паўднёвы ўсход ад места і чыгуначнай станцыі Лепеля; на аўтамабільнай дарозе Лепель — Халопенічы.
Валосавічы — даўняе мястэчка гістарычнай Полаччыны. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучалася Царква Раства Багародзіцы ў стылі драўлянага барока, помнік архітэктуры XVIII стагодзьдзя, спалены савецкімі партызанамі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Першы пісьмовы ўпамін пра мястэчка, сяло і слабаду Валосавічы датуецца 1633 годам і зьмяшчаецца ў інвэнтары Чашніцкага маёнтку. У гэты час тут існавалі царква Сьвятога Міхала і млын. Валосавічы ўваходзілі ў склад Полацкага ваяводзтва.
У 1780 годзе ўладальнік маёнтку Міхал Лапота прадаў яго Антонію Беліковічу.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Валосавічы апынуліся ў складзе Расейскай імпэрыі, дзе яны сталі цэнтрам воласьці Барысаўскага павету Менскай губэрні. На 1893 год у мястэчку было 40 двароў, дзеяла царква[2].
За часамі Першай сусьветнай вайны ў лютым 1918 году Валосавічы занялі войскі Нямецкай імпэрыі[3].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Валосавічы абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. Жыхары мястэчка і воласьці накіроўвалі ў Народны Сакратарыят БНР скаргі на дзеяньні нямецкіх войскаў[3]. 1 студзеня 1919 году згодна з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі Валосавічы ўвайшлі ў склад Беларускай ССР, аднак 16 студзеня Масква адабрала мястэчка разам зь іншымі этнічна беларускімі тэрыторыямі ў склад РСФСР.
20 жніўня 1924 году Валосавічы вярнулі БССР, дзе яны сталі цэнтрам сельсавету Лепельскага раёну. На 2000 год у Валосавічах быў 191 двор.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XX стагодзьдзе: 2000 год — 532 чал.[4]
 
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Валосавічах працуюць сярэдняя школа, амбуляторыя, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Забудова
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вуліцы і пляцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Афіцыйная назва | Гістарычная назва | 
| Лясная вуліца | Баравая вуліца | 
| Савецкая вуліца | Сьвядзкая вуліца (частка)  Чашніцкая вуліца (частка)  | 
| Цэнтральная вуліца | Барысаўская вуліца[5] | 
Гістарычны Рынак у наш час ня мае афіцыйнай назвы.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лясьніцтва.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]За 0,5 км на захад ад Валосавічах і ў самой вёсцы на беразе сажалкі захаваліся курганныя могільнікі[6].
Страчаная спадчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Царква Раства Багародзіцы (XVIII ст.)
 
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7. (pdf)
 - ^ Słownik geograficzny... T. III. — Warszawa, 1882. S. 892.
 - ^ а б Вялікі гістарычны атлас Беларусі. У 4 т. Т. 4. — Мінск, 2018. С. 19.
 - ^ БЭ. — Мн.: 2000 Т. 11. С. 374.
 - ^ Тухта В. Да падарожжа ў Валосавічы, што на Лепельшчыне, падштурхнуў гістарычны дакумент XVІІ стагоддзя(недаступная спасылка) // Лепельскі край, 17 лістапада 2016 г.
 - ^ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 30 ліпеня 2007 г. № 367.
 
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка. — 560 с. — ISBN 985-11-0188-5
 - Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom VIII: Perepiatycha — Pożajście. — Warszawa, 1887.
 
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Валерый Тухта, Да падарожжа ў Валосавічы, што на Лепельшчыне, падштурхнуў гістарычны дакумент XVІІ стагоддзя, Лепельскі край, 17 лістапада 2016 г.
 
  | ||||||||