Нінэль Афінагенаўна Ганчарова
Нінэль Афінагенаўна Ганчарова | |
---|---|
Дата нараджэння | 27 верасня 1930 (94 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | раманіст, лацініст |
Месца працы | |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
Нінэль Афінагенаўна Ганчарова (нар. 27 верасня 1930, Ветка, Гомельская вобласць, БССР) — беларускі філолаг-раманіст (лацінская мова). Кандыдат філалагічных навук (1974), прафесар (1991).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 27 верасня 1930 года ў горадзе Ветка Гомельскай вобласці БССР. У 1949—1964 гадах навучалася ў Кіеўскім дзяржаўным універсітэце імя Тараса Шаўчэнкі[1].
З 1958 года працуе ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. У 1978—1990 гадах узначальвала кафедру французскай, іспанскай і лацінскай моў БДУ[1].
У 1974 годзе абараніла кандыдацкую дысертацыю, у 1991 годзе ёй было прысвоена званне прафесара[1]. Прафесар кафедры раманскіх моў Цэнтра замежных моў БДУ[2].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтарка каля 300 навукова-метадычных прац. Асаблівай папулярнасцю карыстаюцца[1]:
- падручнік «Лацінская мова для гуманітарных факультэтаў», які вытрымаў чатыры выданні;
- зборнікі лацінскіх прыказак, прымавак, афарызмаў;
- шасцімоўны слоўнік лацінскіх прыказак, прымавак і крылатых выразаў (выдаваўся двойчы).
У апошнія гады займаецца складаннем і выданнем спецыяльных слоўнікаў лацінскай тэрміналогіі для гісторыкаў і юрыстаў[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Заслуженные сотрудники (руск.). bsu.by. Праверана 5 лютага 2025.
- ↑ Нінэль Афінагенаўна Ганчарова ў Зводным электронным каталогу бібліятэк Беларусі