Ольса
Ольса | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 92 км |
Басейн | 1 690 км² |
Расход вады | 9,3 м³/с |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°44′30″ пн. ш. 29°12′09″ у. д.HGЯO |
Вусце | Бярэзіна |
• Каардынаты | 53°15′22″ пн. ш. 29°09′37″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Бярэзіна → Дняпро → Чорнае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіёны | Мінская вобласць, Магілёўская вобласць |
Раёны | Бярэзінскі раён, Клічаўскі раён, Кіраўскі раён |
![]() ![]() |
Ольса — рака ў Беларусі, у Бярэзінскім раёне Мінскай вобласці, Клічаўскім і Кіраўскім раёнах Магілёўскай вобласці, левы прыток ракі Бярэзіна (басейн Дняпра).
Даўжыня ракі 92 км. Плошча вадазбору 1690 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 9,3 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 ‰.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]На думку В. Жучкевіча, І. Яшкіна і Э. Мурзаева, назва ракі Ольса паходзіць ад беларускага слова ольс — «альховы лес»[1][2][3].
Тапароў лічыць, што назва, можа быць, звязаная з жамайтск. Альса, Ольса, з літ. elksnis, літ., лтш. alksnis «вольха», дакладней — з als- да ўстаўкі -k-[4][5].
Асноўныя прытокі
[правіць | правіць зыходнік]Справа: Нясета, Цімень Злева: Дулебка, Сушанка, Ганчанка, Суша, Кастрычка, Цераболь
Агульнае
[правіць | правіць зыходнік]Пачынаецца за 3,4 км у напрамку на паўночны ўсход ад вёскі Каменны Барок Бярэзінскага раёна, вусце за 5 км на захад ад аграгарадка Любонічы Кіраўскага раёна. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у 3-й дэкадзе сакавіка. У ніжнім цячэнні найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,2 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Даліна пераважна невыразная, каля горада Клічаў, вёскі Ваевічы і паміж аграгарадкамі Бацэвічы і Заполле Клічаўскага раёнана трапецападобная (шырыня 0,8—1 км). Схілы спадзістыя, вышынёй 2—7 м, месцамі слабапарэзаныя; правы адкрыты, разараны, левы амаль на ўсім працягу парослы мяшаным лесам. Пойма двухбаковая, ніжэй Клічава чаргуецца па берагах (шырыня 0,6—1,5 км), нізкая, месцамі забалочаная; ад вусця Сушы да аграгарадка Заполле Клічаўскага раёна перасечаная меліярацыйнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню 0,5—1 м тэрмінам да 2 тыдняў.
Рэчышча ў вярхоўі на працягу 10 км каналізаванае, ніжэй шырыня ракі ў межань 12— 18 м. Берагі ў вярхоўі нізкія, забалочаныя, паміж вёскай Ваевічы і аграгарадком Заполле Клічаўскага раёна спадзістыя, ніжэй да вусця стромкія і абрывістыя.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ В. А. Жучкевич. Краткий топонимический словарь Белоруссии. Минск, 1974. С. 269.
- ↑ І. Я. Яшкін. Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. Мінск, 1971. С. 123.
- ↑ Э. М. Мурзаев. Словарь народных географических терминов. Москва, 1984. С. 412.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 199.
- ↑ В. Н. Топоров. Прусский язык. A-D. Москва, 1975. С. 53—54.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Могилёвская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2012. — С. 15. 24. — 64 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-173-0. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Общая характеристика речной сети Могилёвской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 31 жніўня 2017. (руск.)
- Общая характеристика речной сети Минской области (в разрезе районов) // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 20 кастрычніка 2016. (руск.)