Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў
Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1906 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат гістарычных навук (1953) |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Павел Епіфанавіч Цярэнцьеў (нар. 1906, Ермалоўка, Магілёўская губерня) — беларускі педагог, першы і адзіны дырэктар Полацкага педагагічнага інстытута (1953−1959), дырэктар Віцебскага педагагічнага інстытута (1959−1963). Кандыдат гістарычных навук (1953), дацэнт.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў 1906 годзе ў вёсцы Ермалоўка Горацкага павета Магілёўскай губерні ў сялянскай сям’і.
У 1924/1925 навучальным годзе працаваў настаўнікам пачатковай школы.
У 1925 годзе быў прызначаны сакратаром сельсавета ў Горацкім раёне. На гэтай пасадзе працаваў тры гады. У верасні 1928 года стаў студэнтам Мсціслаўскага педтэхнікума. Па яго заканчэнні на працягу 1930—1934 гадоў працаваў у Мсціслаўскім раёне, прайшоўшы шлях ад дырэктара школы да загадчыка раённым аддзелам народнай адукацыі.
У 1934—1936 гадах праходзіў службу ў шэрагах Чырвонай Арміі ў Смаленску. Па яе завяршэнні ў верасні 1936 года стаў студэнтам Магілёўскага педагагічнага інстытута, які скончыў у жніўні 1938 года. З гэтага часу і да пачатку Вялікай Айчыннай вайны працаваў намеснікам загадчыка Магілёўскага абласнога аддзела народнай адукацыі, а затым — загадчыкам Магілёўскага гарадскога аддзела народнай адукацыі.
З пачаткам вайны ў званні старэйшага палітрука ўступіў у барацьбу з ворагам. З 1 па 26 ліпеня 1941 года ўдзельнічаў у абароне Магілёва, з’яўляючыся камісарам батальёна народнага апалчэння. З 26 ліпеня 1941 года па 28 чэрвеня 1944 года актыўна ўдзельнічаў у падпольнай і партызанскай барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі на тэрыторыі Магілёўскай вобласці.
З 1944 па 1950 гады знаходзіўся на партыйнай працы: загадчык аддзелам прапаганды і агітацыі Магілёўскага гаркама КП(б)Б, сакратар Мазырскага гаркама аддзела КП(б)Б, намеснік загадчыка аддзела Магілёўскага абкама КП(б)Б.
1 верасня 1950 года вярнуўся на педагагічную працу, стаўшы старшым выкладчыкам кафедры марксізму-ленінізму Магілёўскага педагагічнага інстытута.
У чэрвені 1953 года абараніў дысертацыю на суісканне ступені кандыдата гістарычных навук на тэму «Камуністы Клічаўскай партызанскай зоны ў барацьбе супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у гады Вялікай Айчыннай вайны Савецкага Саюза».
З 1953 па 1959 год працаваў дырэктарам Полацкага педагагічнага інстытута, з 1959 па 1963 год — дырэктарам Віцебскага педагагічнага інстытута.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Ордэн Чырвонага Сцяга (30 снежня 1948);
- Медаль «Партызану Айчыннай вайны» I ступені.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 1906 годзе
- Нарадзіліся ў Горацкім павеце
- Выкладчыкі Полацкага педагагічнага інстытута
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кандыдаты гістарычных навук
- Выпускнікі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Рэктары Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава