Палянічыцы
Вёска
Палянічыцы
|
Паляні́чыцы[1] (трансліт.: Palianičycy, руск.: Поленичицы) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Сталовіцкага сельсавета. Размешчаны за 15 км на поўнач ад Баранавіч. Насельніцтва 180 жыхароў, 82 гаспадаркі (2005).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Палянічыцы згаданы як Poleniczyczy пад 1680—1682 гадамі сярод вёсак прыходу ўніяцкай царквы ў Сталовічах Навагародскага павета ў «Візітах уніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг.»[2].
Паводле перапісу 1897 года — у Сталовіцкай воласці Навагрудскага павета Мінскай губерні.
3 1921 года — у складзе Польшчы, вёска Сталовіцкай гміны Баранавіцкага павета Навагрудскага ваяводства.
З 1939 года — у БССР. З 15 студзеня 1940 года — у Навамышскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года — Брэсцкай абласцей, з 8 красавіка 1957 года — у Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з чэрвеня 1941 года да 8 ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінула 9 вяскоўцаў.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- XIX стагоддзе:
- 1897 год — 204 двары, 632 жыхары.
- XX стагоддзе:
- 1909 год — 125 двароў 780 жыхароў.
- 1921 год — 8 дамоў, 44 жыхары.
- 1939 год — 681 жыхар.
- 1959 год — 643 жыхароў.
- 1970 год — 465 жыхароў.
- XXI стагоддзе:
- 2005 год — 180 жыхароў, 82 гаспадаркі.
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Сяргей Антонавіч Пятрушка (нар. 1940) — беларускі вучоны ў галіне жывёлагадоўлі, доктар сельскагаспадарчых навук[3].
- Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч (нар. 1942) — беларускі біяфізік, акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Візіты ўніяцкіх цэркваў Мінскага і Навагрудскага сабораў 1680—1682 гг. / Укладальнік Д. В. Лісейчыкаў. — Мінск: І. П. Логвінаў, 2009. — 270 с. — С. 126
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх