Часопіс стварыла група энтузіястаў для папулярызацыі навуковых ведаў на беларускай мове[2]. Аўтарамі ідэі і першымі рэдактарамі часопіса сталі праграміст, фізік Юрый Адамаў і выкладчыца, папулярызатарка фізікі Святлана Волчак[3]. Праца над першым нумарам вялася з 2021 года.
Першае цалкам беларускамоўнае навукова-папулярнае выданне[1].
Інфармацыя з часопіса распаўсюджваецца пад свабоднымі ліцэнзіямі. Папяровы варыянт можна атрымаць за невялікае грашовае ахвяраванне, лічбавы варыянт часопіса (у фармаце PDF) можна атрымаць бясплатна праз запыт на афіцыйную электронную пошту рэдакцыі часопіса.
Часопіс «Pamyłka» на стале ўдзельніка нефармальнай сустрэчы беларускіх навукоўцаў «Вялікі Воз» у Эстоніі (2025 год)Праз месяц пасля рэлізу нумара на GitHub для вольнага спампоўвання выкладаюцца ўсе файлы. Ёсць тэчка з інтэрактыўнай PDF-версіяй і ёсць тэчка з раскладкай файлаў для друку. То бок, кожны можа самастойна раздрукаваць сабе зін.