Партыя рабочага абнаўлення
Выгляд
| Партыя рабочага абнаўлення | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1997 |
| Штаб-кватэра | Бразілія, Бразілія |
| Краіна | |
| Ідэалогія | нацыянал-кансерватызм, бразільскі нацыяналізм[d], антыкамунізм, правы папулізм[d], сацыяльны кансерватызм, эканамічны нацыяналізм[d], рабочы рух, мілітарызм, opposition to LGBTQ rights[d] і Janismo[d] |
| Колькасць членаў | 134 606 |
| Сайт | prtb.org.br |
Партыя рабочага абнаўлення (парт.: Partido Renovador Trabalhista Brasileiro, скарочана — PRTB) — правая палітычная партыя Бразіліі.
Партыя ўтворана ў 1994 годзе членамі былой Рэфармісцкай партыі, якія не ўвайшлі ў створаную на базе апошняй Прагрэсіўную партыю. Зарэгістравана ў 1997 годзе.
Належыць да трабалісцкай традыцыі Жэтуліу Варгаса, прытрымліваецца кансерватыўных, правапапулісцкіх і карпаратывісцкіх поглядаў.
У 2006 годзе ад партыі абраўся сенатарам экс-прэзідэнт Фернанду Колар ды Мелу, у 1992 годзе падвергнуты працэдуры імпічменту. Партыйны лідар Леві Фідэліс атрымліваў нязначную колькасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 2010 і 2014 гадоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- PRTB Partido Renovador Trabalhista Brasileiro (парт.)(недаступная спасылка). prtb.org.br. Архівавана з першакрыніцы 25 лістапада 2020. Праверана 22 студзеня 2021.