Партыя рабочай справы
Выгляд
| Партыя рабочай справы | |
|---|---|
| | |
| Дата заснавання | 1995 |
| Штаб-кватэра | Бразілія, Бразілія |
| Краіна | |
| Ідэалогія | трацкізм, камунізм |
| Сайт | pco.org.br |
Партыя рабочай справы (ПРС) — трацкісцкая палітычная партыя Бразіліі. Арыгінальная назва парт.: Partido da Causa Operária, скарочана — PCO.
Вытокі стварэння партыі ўзыходзяць да 1978 года, калі была ўтворана арганізацыя «Бразільская трацкісцкая тэндэнцыя» (парт.: Tendência Trotskista do Brasil, TTB). У 1980 годзе TTB увайшла ў склад Партыі працоўных. Фактычна Партыя рабочай справы ўтварылася ў 1995 годзе, пасля таго, як у 1990—1991 гадах некаторыя члены Партыі працоўных пакінулі яе з-за палітычных рознагалоссяў. ПРС прытрымліваецца трацкісцкай накіраванасці. Партыя яшчэ не мела прадстаўнікоў у бразільскім Нацыянальным кангрэсе.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- www.pco.org.br — афіцыйны сайтАрхівавана 4 лютага 2004.