Перайсьці да зьместу

Паўліньню

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Паўліньню
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 25 ліпеня 1988(1988-07-25) (37 гадоў)
Рост 182 см
Вага 71 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2010 Аўдакс Сан-Паўлу[d] 39 (7)
2006—2007 Вільня[d] 38 (5)
2007—2008 ЛКС Лодзь 17 (0)
2009—2010 Рэд Бул Брагантыну 28 (6)
2010—2013 Карынтыянс 86 (34)
2013—2015 Тотэнгэм Готспур 45 (6)
2015—2017 Гуанчжоў[d] 63 (17)
2017—2018 Барсэлёна 34 (9)
2018 Гуанчжоў[d] 19 (13)
2019—2021 Гуанчжоў[d] 49 (31)
2021 Аль-Аглі 4 (2)
2022—2024 Карынтыянс 35 (6)
Зборныя
2011—2018 Бразылія 56 (13)

Жузэ Паўлу Бэзэра Масьел Жуніяр (па-партугальску: José Paulo Bezerra Maciel Júnior), больш вядомы як Паўліньню (парт. Paulinho; нар. 25 ліпеня 1988 году, Сан-Паўлу, Бразылія) — колішні бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

У дарослым футболе дэбютаваў у 2006 годзе выступамі за «Жувэнтус», аднак амаль адразу перайшоў у летувіскі клюб «Вільня». У летувіскім клюбе правёў упэўнены сэзон, аднак у камандзе пачаліся праблемы зь фінансамі й Паўліньню перайшоў у польскую «Лодзь». У чэмпіянаце Польшчы ён правёў 17 матчаў пасьля чаго вярнуўся ў «Пан-дзі-Асукар», які выступаў у 4-м дывізіёне Лігі Паўлісты.

У 2009 годзе перайшоў у «Брагантыну», які выступаў у Сэрыі Б, дзе зарэкамэндаваў сябе добрым паўабаронцам. Сваёй гульнёй за апошнюю каманду прыцягнуў увагу прадстаўнікоў трэнэрскага штабу «Карынтыянсу», у склад якога далучыўся 2010 году. Ад гэтага моманту пачалася сапраўды зорная кар’ера паўабаронцы. Разам з «Карынтыянсам» Паўліньню стаў чэмпіёнам Бразыліі й пераможцам Кубка Лібэртадорэс.

6 ліпеня 2013 году ангельскі «Тотэнгэм Готспур» пацьвердзіў падпісаньне Паўліньню пасьля таго, як ён пасьпяхова прайшоў мэдычнаае абсьледваньне. Як паведамляецца трансфэр каштаваў «шпорам» крыху менш за 17 млн фунтаў[2].

14 верасьня 2011 году дэбютаваў у афіцыйных матчах у складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

«Карынтыянс»:

«Гуанчжоў Эвэргранд»:

«Барсэлёна»:

Бразылія

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]