Перайсьці да зьместу

Рамірэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рамірэс
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 24 сакавіка 1987(1987-03-24)[1][2] (38 гадоў)
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007 Жаінвіл[d] 14 (3)
2007—2009 Крузэйру 61 (10)
2009—2010 Бэнфіка 26 (4)
2010—2016 Чэлсі 160 (17)
2016—2019 Цзянсу Сунін[d] 49 (11)
2019—2020 Палмэйрас 33 (1)
Зборныя
2009—2014 Бразылія 52 (4)

Рамі́рэс Са́нтас да Насымэ́нта (па-партугальску: Ramires Santos do Nascimento; нар. 24 сакавіка 1987 году, Рыю-дэ-Жанэйру, Бразылія) — былы бразыльскі футбаліст, паўабаронца. Мае на сваім рахунку матчы ў складзе нацыянальнай зборнай Бразыліі.

Рамірэс зьяўляецца выхаванцам клюбу «Жаінвіл», у якім дэбютаваў у 2004 годзе. У чэрвені 2007 году Рамірэс перайшоў у клюб «Крузэйру», які заплаціў за трансфэр гульца 350 тысяч даляраў. Ужо ў першым сэзоне Дорывал Жуніёр, галоўны трэнэр «Крузэйра», даверыў месца дыспэтчара Рамірэсу, які апраўдаў надзеі, ускладзеныя на яго, стаўшы лідэрам каманды, часьцей асыстуючы партнэрам, аднак і зьнярэдку забіваючы галы.

Але найлепшым сэзонам Рамірэса ў «Крузэйра» стаў 2008 год, калі гулец стаў найлепшым бамбардзірам сваёй каманды ў Кубку Лібэртадорэс, а на ўнутранай арэне «бліскаў» ня меней яскрава, атрымаўшы срэбраны мяч найлепшага гульца, выступаўчы на месцы атакуючага паўабаронцы ў чэмпіянаце Бразыліі.

20 сакавіка 2009 году Рамірэс падпісаў кантракт з партугальскай «Бэнфікай», якая заплаціла за трансфэр футбаліста 7,5 млн эўра[3]. Футбаліст таксама ўваходзіў у сфэру інтарэсаў расейскага ЦСКА, аднак ніякіх рэальных крокаў па ягонай куплі армейцы не рабілі[4]. Рамірэс дэбютаваў у складзе «Бэнфікі» ў матчы супраць клюбу «Віторыя» (Гімарайнш) і адразу ж забіў гол[5].

5 жніўня 2010 году Рамірэс дасягнуў дамоўленасьці аб пераходзе ў ангельскі клюб «Чэлсі», які заплаціў за трансфэр паўабаронцы 22 млн эўра[6].

Міжнародная кар’ера

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 2008 годзе Рамірэс у складзе зборнай Бразыліі паехаў на Алімпіяду, замяніўшы траўмаванага Рабіньню, але там ён гуляў, у асноўным, выходзячы на замену. У 2010 годзе Рамірэс у складзе зборнай гуляў на чэмпіянаце сьвету, дзе правёў 4 першыя гульні сваёй каманды, але толькі ў матчы супраць зборнай Чылі выйшаў на поле ў стартавым складзе[5]. Апошнюю гульню зборнай гулец прапусьціў з-за дыскваліфікацыі.

«Крузэйру»:

«Бэнфіка»:

«Чэлсі»:

«Палмэйрас»:

Бразылія:

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]