Першая ліга чэмпіянату Паўночнай Македоніі па футболе 2024—2025 гадоў
Выгляд
Першая ліга 2024—2025 гадоў — 33-і розыгрыш Першай лігі, найвышэйшага футбольнага дывізіёну Паўночнай Македоніі, які праходзіў з 11 жніўня 2024 году па 17 траўня 2025 году. Чэмпіёнам стала «Шкендыя», якая тым самым здабыла свой пяты тытул у найвышэйшым дывізіёне.
Клюбы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У турніры бралі ўдзел 12 клюбаў, зь якіх дзесяць былі найлепшымі паводле вынікаў папярэдняга сэзону, а два клюбы прасунуліся з Другой лігі — «Беса» і «Пелістэр». Гэтыя клюбы замянілі «Македонію Гёрчэ Петраў» і «Брэгалніцу».
Табліца
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]М | Каманда | Г | В | Н | П | МЗ | МП | РМ | Пкт | Кваліфікацыя або паніжэньне |
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
1 | Шкендыя | 33 | 20 | 10 | 3 | 59 | 30 | +29 | 70 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі чэмпіёнаў |
2 | Сылекс | 33 | 19 | 10 | 4 | 57 | 19 | +38 | 67 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў |
3 | Работнічкі | 33 | 15 | 11 | 7 | 38 | 21 | +17 | 56 | |
4 | Струга | 33 | 13 | 12 | 8 | 41 | 37 | +4 | 51 | |
5 | Вардар | 33 | 12 | 9 | 12 | 39 | 37 | +2 | 45 | Першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў[a] |
6 | Пелістэр | 33 | 10 | 9 | 14 | 26 | 38 | −12 | 39 | |
7 | Шкупі | 33 | 10 | 8 | 15 | 47 | 47 | 0 | 38 | |
8 | Тыквеш | 33 | 7 | 13 | 13 | 25 | 33 | −8 | 34 | |
9 | Акадэмія Пандзеў | 33 | 9 | 7 | 17 | 41 | 56 | −15 | 34 | |
10 | Беса | 33 | 9 | 6 | 18 | 34 | 53 | −19 | 33 | Пераходны матч |
11 | Госьцівар[b] | 33 | 12 | 12 | 9 | 36 | 34 | +2 | 30 | Зьняцьце са спаборніцтваў |
12 | Воска Спорт[c] | 33 | 5 | 7 | 21 | 25 | 63 | −38 | 4 |
Крыніца: Soccerway
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Жарабя; 9) Дадатковыя матчы. (Заўвага: ужываюцца толькі крытэры 2, 3 і 8, калі не вызначаюцца чэмпіён, удзельнікі эўракубкаў і каманды на паніжэньне).
Заўвагі:
Правілы клясыфікацыі: 1) Пункты; 2) Розьніца мячоў; 3) Забітыя мячы; 4) Пункты ў гульнях паміж сабою; 5) Розьніца мячоў у гульнях паміж сабою; 6) Гасьцявыя забітыя мячы ў гульнях паміж сабою (толькі для дзьвюх камандаў); 7) Забітыя мячы ў гульнях паміж сабою; 8) Жарабя; 9) Дадатковыя матчы. (Заўвага: ужываюцца толькі крытэры 2, 3 і 8, калі не вызначаюцца чэмпіён, удзельнікі эўракубкаў і каманды на паніжэньне).
Заўвагі:
- ^ «Вардар» кваліфікаваўся ў першы кваліфікацыйны раўнд Лігі канфэрэнцыяў як пераможца Кубка Паўночнай Македоніі.
- ^ З «Госьцівару» зьнялі 9 пунктаў з-за пакіданьня поля ў матчы 29-га туру супраць «Работнічкаў»[1] і пасьля яшчэ 9 пунктаў з-за няяўкі на матч 30-га туру. Пазьней клюб зьняўся са спаборніцтваў[2].
- ^ З «Воскі Спорт» зьнялі 9 пунктаў з-за пакіданьня поля ў матчы 28-га туру супраць «Вардару»[3] і пасьля яшчэ 9 пунктаў з-за няяўкі на матч 29-га туру. Пазьней клюб зьняўся са спаборніцтваў[4].
Вынікі гульняў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]1—22 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]23—33 туры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пераходны матч
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Па заканчэньні сэзону адбыўся пераходны матч паміж «Бесай», якая заняла дзясятае месца ў Першай лізе, і «Башкімі», які заняў трэцяе месца ў Другой лізе. Перамогу здабыў «Башкімі» і павысіўся ў Першую лігу, а «Беса» адправілася ў Другую лігу.
25 траўня 2025 17:00 |
Беса | 0:2 | Башкімі | Гарадзкі стадыён, Кавадарцы Судзьдзя: Стаянчэ Трпчэўскі |
---|---|---|---|---|
Справаздача | Саіты, 37’ Аляксоўскі, 80’ | |||
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Gostivar deducted 9 points plus a 10 match home ground ban (анг.). MacedonianFootball.com (2 траўня 2025). Праверана 6 траўня 2025 г.
- ^ Gostivar announced withdrawal from 1.MFL (анг.). MacedonianFootball.com (3 траўня 2025). Праверана 6 траўня 2025 г.
- ^ 9 points deduction for Voska Sport (анг.). MacedonianFootball.com (25 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025 г.
- ^ Voska Sport announced withdrawal from 1.MFL (анг.). MacedonianFootball.com (26 красавіка 2025). Праверана 28 красавіка 2025 г.