Работнічкі Скоп’е
Работнічкі | |
![]() | |
Поўная назва | Fudbalski Klub Rabotnički Skopje |
---|---|
Заснаваны | 4 кастрычніка 1937 |
Горад | Скоп’е, Паўночная Македонія |
Стадыён | Філіп II Арэна Умяшчальнасьць: 36 400 |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Першая ліга |
· 2024—2025 | 3 месца |
![]() Афіцыйны сайт |
«Работнічкі» (па-македонску: Работнички) — паўночнамакедонскі футбольны клюб з гораду Скоп’я. Заснаваны ў 1937 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Паўночнай Македоніі, чатырохразовы ўладальнік Кубка Паўночнай Македоніі. Уважаецца за клюб павязаны з чыгункай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Работнічкі» быў заснаваны ў 1937 годзе пад першай назвай «Раднічкі»[2]. Каманда пачала спаборнічаць у Другой лізе Скоп’еўскага футбольнай падасацыяцыі з сэзону 1938—1939 гадоў, заняўшы ў першым розыгрышы 4-е месца з 5 камандаў. Аднак у наступным сэзоне «Раднічкі» здабылі перамогу ў лізе, пракрочыўшы шлях без паразаў. Пры шасьці камандах розьніца паміж забітымі і прапушчанымі мячамі была роўная 45:6, чым каманда забясьпечыла сабе павышэньне ў Першую лігу Скоп’еўскага футбольнай падасацыяцыі. Аднак сэзон 1940—1941 гадоў Першай лігі быў перапынены праз пачатак Другой сусьветнай вайны. Да таго часу «Раднічкі» здолелі здабыць адную перамогу, дзьве нічыі і зазналі адную паразу[3].
Па заканчэньні вайны клюб зьмяніў назву на «Работнічкі» і ўзяў удзел у Другой югаслаўскай лізе або Македонскай лізе. З таго часу, як Рэспубліка Македонія стала незалежнай краінай у 1992 годзе, «Работнічкі» стала бралі ўдзел у Першай лізе. Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу былі 2001—2008 гады, калі скоп’еўскім клюбам валодала кампанія Кометал. З моманту набыцьця Кометалам «Работнічкі» дэманстравалі сталы прагрэс. Гэтак, у сэзоне 2002—2003 гадоў яны занялі другое месца ў нацыянальнай лізе і бралі ўдзел у розыгрышы Кубку УЭФА. У сэзоне 2004—2005 гадоў дружына выйграла чэмпіянат краіны і змагалася ў кваліфікацыі Лігі чэмпіёнаў. У сэзоне 2007—2008 гадоў «Работнічкі» правялі свой найлепшы год, стаўшы чэмпіёнам і ўладальнікам кубка краіны. Кометал і Трыфун Костаўскі пакінулі «Работнічкі» і перабраліся ў «Вардар» у 2008 годзе.