Понта-Дэлгада
Горад | |||||
Понта-Дэлгада | |||||
---|---|---|---|---|---|
Ponta Delgada | |||||
|
|||||
37°44′ пн. ш. 25°40′ з. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Рэгіён | Азорскія астравы | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1450 | ||||
Першае згадванне | 1507 | ||||
Горад з | 1546 | ||||
Плошча | 22 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 12 м | ||||
Часавы пояс | UTC0 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 68809 чалавек (2011) | ||||
Нацыянальны склад | партугальцы | ||||
Канфесійны склад | каталікі | ||||
Афіцыйная мова | партугальская * | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | (+351) 292 | ||||
Паштовыя індэксы | 9504-523 | ||||
|
|||||
cm-pontadelgada.azoresdigital.pt (парт.) | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
По́нта-Дэлга́да (парт.: Ponta Delgada) — горад на востраве Сан-Мігел (Партугалія). У Понта-Дэлгадзе знаходзіцца вярхоўная Выканаўчая ўлада Азорскіх астравоў. Насельніцтва (2011 г.) - 68 809 чал.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны прыкладна ў сярэдзіне XV ст., аднак з пісьмовых каралеўскіх дакументаў вядомы толькі з 1507 г. як адносна вялікае астраўное паселішча. У 1522 г. у сувязі з тым, што землятрус разбурыў іншыя буйныя паселішчы на Сан-Мігеле Понта-Дэлгаду была выбрана як цэнтр адміністрацыйнага кіравання. 2 красавіка 1546 г. яе жыхары атрымалі правы гараджан. У 1582 г. каля горада адбылася марская бітва паміж партугальскім і іспанскім флотамі.
З 1975 г. у Понта-Дэлгадзе месціцца рэгіянальны ўрад Азорскіх астравоў (парт.: Junta Regional dos Açores).
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Клімат міжземнаморскі, цёплы і мяккі. Сярэднегадавая тэмпература паветра — +17,43° C. Найбольш цёплы месяц — жнівень, калі сярэдняя дзённая тэмпература дасягае +22,1° C, але можа падвышацца да +28,8° C. Найбольш прахалодны месяц люты. Сярэдняя дзенная тэмпература якога складае +14,1° C, але можа паніжацца да +3,5° C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 985,6 мм.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Понта-Дэлгада — найбуйнейшы горад і адна са сталіц Азорскіх астравоў. Асноўныя галіны эканомікі — транспартнае абслугоўванне, гандаль і турызм. Працуюць марскі порт і аэрапорт. На тэрыторыі муніцыпалітэта Понта-Дэлгада знаходзіцца рэгіянальны ўніверсітэт Азорскіх астравоў.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Понта-Дэлгада
- Афіцыйны сайт Архівавана 10 красавіка 2012.
- Гісторыя
- Універсітэт Азорскіх астравоў