Перайсьці да зьместу

Пэр Мэртэзакер

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пэр Мэртэзакер
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 29 верасьня 1984(1984-09-29)[1][2][3] (40 гадоў)
Рост 200 см[1]
Пазыцыя цэнтральны абаронца, абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2003—2006 Гановэр-96 16 (1)
2006—2011 Вэрдэр 146 (12)
2011—2018 Арсэнал Лёндан 156 (6)
Зборныя
2002—2003 Нямеччына (да 20)[d] 2 (0)
2003—2004 Нямеччына (да 21)[d] 4 (0)
2004—2014 Нямеччына 104 (4)

Пэр Мэртэзакер (па-нямецку: Per Mertesacker; нар. 29 верасьня 1984 году, Гановэр, Нямеччына) — нямецкі футбаліст. У 2004—2014 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны на пазыцыі абаронцы. Чэмпіён сьвету 2014 году.

Пэр Мэртэзакер пачаў сваю футбольную кар’еру ў клюбе «Патэнсэн», зь якога ў 1995 годзе ва ўзросьце 11 гадоў перайшоў у «Гановэр-96». Свой першы матч у Бундэсьлізе згуляў у лістападзе 2003 году ва ўзросьце 19 гадоў і аднаго месяца супраць каманды «Кёльн», першы тайм правёў даволі пасрэдна й быў заменены ў перапынку. Пры трэнэры Эдвардзе Лінэне разьвіваўся як гулец асноўнага складу й цэнтру абароны «Гановэру». Ужо ў сэзоне 2004—2005 гадоў стаў адным з найлепшых гульцоў каманды.

8 жніўня 2006 году падпісаў кантракт з брэмэнскім «Вэрдэрам», разьлічаны да 2010 году, які быў падоўжаны да 2012 году. 30 жніўня 2011 году Мэртэзакер перайшоў у лёнданскі «Арсэнал» за 10 мільёнаў фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[5].

Нацыянальная зборная

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Мэртэзакер зьяўляецца гульцом зборнай Нямеччыны, першы матч за якую правёў 9 кастрычніка 2004 году супраць зборнай Ірану. Бронзавы мэдаліст чэмпіянату сьвету 2006 і 2010 гадоў.

«Вэрдэр»:

«Арсэнал»:

Нямеччына:

Пэр зьвязаны шлюбам з гандбалісткай Ульрыкай Штанге з 2013 году, да гэтага яны доўгі час сустракаліся. Пара мае двох дзяцей. Мэртэзакер належыць да пратэстанцкай царквы[6].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]