Сымон Рольфэс
Сымон Рольфэс | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 21 студзеня 1982[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 189 см | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2000—2004 | Вэрдэр II[d] | 100 (18) |
2002—2004 | Вэрдэр | 0 (0) |
2003 | → Ройтлінген-05[d] | 13 (0) |
2004—2005 | Алеманія[d] | 28 (3) |
2005—2015 | Баер Левэркузэн | 288 (41) |
2010 | Баер Левэркузэн II[d] | 1 (0) |
Зборныя | ||
2001—2002 | Нямеччына (да 20)[d] | 5 (0) |
2002 | Нямеччына (да 21)[d] | 1 (0) |
2007—2011 | Нямеччына | 26 (2) |
Сымон Рольфэс (па-нямецку: Simon Rolfes; нар. 21 студзеня 1982 году, Ібэнбюрэн, Нямеччына) — нямецкі футбаліст, паўабаронца. У 2007—2011 гадах выступаў за нацыянальную зборную Нямеччыны. Завяршыў кар’еру пасьля сэзону 2014—2015 гадоў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сымон пачаў сваю кар’еру ў структуры клюбу «Вэрдэр», за рэзэрвовую каманду якога правёў 100 матчаў. У сувязі з тым, што галоўны трэнэр брэмэнцаў Томас Шааф не разглядаў Рольфэса як гульца асноўнага складу, Сымон у 2004 годзе перайшоў у склад аахэнскага клюбу «Алеманія».
2005 год стаў вырашальным для гульца, які стаў фубалістам клюбу «Баер» і з тых часоў стаў улюбёнцам заўзятараў, хутка стаўшы гульцом асноўнага складу й капітанам каманды. Ён стаў свайго роду культавым героем для Левэркузэну, дзякуючы сваім моцным псыхічным атрыбутам, як то высокай хуткасьці працы, працай у камандзе, спартовае майстэрства й уплыў на полі.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Рольфэс дэбютаваў у складзе зборнай Нямеччыны ў таварыскім матчы супраць зборнай Даніі 28 сакавіка 2007 году ў Дуйсбургу. Разам з камандай браў удзел у чэмпіянаце Эўропы 2008 году, дзе Нямеччына заняла выніковае другое месца. Сымон прапусьціў чэмпіянат сьвету 2010 году з-за траўмы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на афіцыйным сайце «Баеру»
- Профіль на сайце ESPN
- Статыстыка на сайце fussballdaten.de