Перайсці да зместу

Пятранеле Арынтайце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пятранеле Арынтайце
Petronėlė Orintaitė
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Zanavykų Ašara, Petro Nella, Balė Vaivorytė, Balė Voveraitė
Дата нараджэння 18 лютага 1905(1905-02-18)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 снежня 1999(1999-12-16)[1] (94 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Муж Казіс Янута[d]
Дзеці Данатас Янута
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці паэтка, пісьменніца
Гады творчасці 19261999
Мова твораў літоўская мова
Дэбют 1926

Пятранеле Арынтáйце часам Пятранеле Арынтайце-Януцэне (літ.: Petronėlė Orintaitė, Petronėlė Orintaitė-Janutienė; 18 лютага 1905, Лепалоты, Лукская воласць — 16 снежня 1999, Лос-Анджэлес, ЗША) — літоўская пісьменніца, паэтэса, педагог, грамадская дзяячка і феміністка[2].

У 1925 годзе скончыла Ваўкавішскую гімназію (каля Мар’ямпалю). У 1929 годзе скончыла гуманітарны факультэт Літоўскага ўніверсітэта ў Коўне.

У 1929 г. выкладала ў Таўрагскай настаўніцкай семінарыі, у 1930 г. — у Ваўкавішскай гімназіі. У 1932—1937 гадах — настаўніца літоўскай мовы і літаратуры ў Шавельскай гімназіі, кіравала гімназічным гуртком пісьменнікаў, арганізоўвала асветніцкія імпрэзы ў горадзе.

У 1936 годзе яна была адзінай сведкай на вяселлі Саламеі Нерыс з скульптарам Бернардам Бучасам. У 1937—1939 гадах працавала ў Коўне, у 1939—1943 гадах — у Ваўкавішках.

у 1939 годзе пабралася шлюбам з адвакатам Казісам Янутам (1912—2006). У 1941 у іх нарадзіўся сын Данатас Янута.

У 1944 г. выехала ў Германію, у 1945—1949 г. выкладала літоўскую мову і літаратуру ў Аўгсбургскай літоўскай сярэдняй школе.

У 1949 г. пераехала ў Чыкага (ЗША), у 1959 г. у Лос-Анджэлес[3].

У 1999 памерла ў ЗША. Была перапахавана ў Літве ва Уладзіслававе (Сувалкія)[4].

Першыя творы — вершы — апублікавала ў 1926 г., пісала кнігі для дзяцей.

Пісала пад псеўданімамі: Zanavykų Ashara, Petro Nella, Balė Vaivorytė, Balė Voveraitė[5].

Вершы і апавяданні друкаваліся ў «Naujoji vaidilutė», «Naujoji Romuva», «Lietuvos aidas», «Dienovidis», «Eglutė» і інш[6].

У 1965 годзе апублікавала ўспаміны пра Саламею Нерыс «Ką laumės lemė»[7].

З 1992 — член Саюза літоўскіх пісьменнікаў[8]

У рэалістычнай прозе прытрымлівалася феміністычнага кірунку[9].

  • Vingių vingiai, 1930
  • Dirvonų dukterims, 1939
  • Šulinys sodyboje, 1951
  • Legendų liepsnos, 1986
  • Iš sostinės, 1932
  • Jurgučio pieva, 1938
  • Marti iš miesto, 1948
  • Paslėpta žaizda, 1934
  • Daubiškės inteligentai, 1937
  • Ką laumės lėmė Liepalotų medynuose, Biografija, 2006
  1. Petronėlė Orintaitė // Faceted Application of Subject Terminology Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Petronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4
  3. Petronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4
  4. Donatas Januta, Petronėlė Orintaitė ir Nėries Nekrologas, Draugas, 19.08.2012, https://www.draugas.org/legacy/12-19-08januta.html
  5. Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p.
  6. Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p.
  7. Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925—2000 (sud. Dalia Striogaitė). — Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002—107 p.
  8. VINCAS NATKEVIČIUS, PETRONĖLĖS ORINTAITĖS ROMANAI, Aidai, https://www.aidai.eu/index.php?option=com_content&task=view&id=7436&Itemid=463
  9. Petronėlė Orintaitė — rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). — Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. — 54 p. — ISBN 9986-39-391-4