Пятранэле Арынтайце
Пятранэле Арынтайце | |
лет. Petronėlė Orintaitė | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Псэўданімы | Zanavykų Ašara, Petro Nella, Balė Vaivorytė, Balė Voveraitė |
Нарадзілася | 18 лютага 1905 Лепалоты, Лукская воласьць |
Памерла | 16 сьнежня 1999 Лос-Анджэлес, ЗША |
Пахаваная | Уладыславаў, Сувалкія, Летува |
Муж | Казіс Янута |
Дзеці | Сын Данатас Янута |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | Пісьменьніца, паэтка, пэдагогіца, грамадзкая дзяячка |
Гады творчасьці | 1926-1999 |
Мова | Летувіская |
Дэбют | 1926 |
Значныя творы | Daubiškės inteligentai, 1937, Jurgučio pieva, 1938, Ką laumės lėmė Liepalotų medynuose, 2006 |
Пятранэле Арынтáйце часам Пятранэле Арынтайце-Януцэне (па-летувіску: Petronėlė Orintaitė, Petronėlė Orintaitė-Janutienė; 18 лютага 1905, Лепалоты, Лукская воласьць — 16 сьнежня 1999, Лос-Анджэлес, ЗША) — летувіская пісьменьніца, паэтка, пэдагогіца, грамадзкая дзяячка і фэміністка[1].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1925 годзе скончыла Ваўкавіскую гімназію (каля Мар'ямпалю). У 1929 годзе скончыла гуманітарны факультэт Летувіскага ўнівэрсытэту ў Коўне.
У 1929 г. выкладала у Таўроскай настаўніцкай сэмінарыі, у 1930 г. — у Ваўкавіскай гімназіі.
У 1932—1937 гадах — настаўніца летувіскай мовы і літаратуры ў Шавельскай гімназіі, кіравала гімназічным гуртком пісьменьнікаў, арганізоўвала асьветніцкія імпрэзы ў горадзе.
У 1936 годзе яна была адзінай сьведкай на вясельлі Саламеі Нерыс з скульптарам Бэрнардам Бучасам.
У 1937—1939 гадах працавала у Коўне, у 1939—1943 гадах — у Ваўкавішках.
у 1939 годзе пабралася шлюбам з адвакатам Казісам Янутам (1912-2006). У 1941 у іх нарадзіўся сын Данатас Янута.
У 1944 г. выехала у Нямеччыну, у 1945-1949 г. выкладала летувіскую мову і літаратуру ў Аўгсбурскай летувіскай сярэдняй школе.
У 1949 г. пераехала у Чыкага (ЗША), у 1959 г. у Лос-Анджэлес[2].
У 1999 памерла ў ЗША. Была перапахаваная ў Летуве ва Ўладыслававе (Сувалкія)[3].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя творы - вершы - апублікавала ў 1926 г., пісала кнігі для дзяцей.
Пісала пад псэўданімамі: Zanavykų Ashara, Petro Nella, Balė Vaivorytė, Balė Voveraitė[4].
Вершы і апавяданьні друкаваліся ў «Naujoji vaidilutė», «Naujoji Romuva», «Lietuvos aidas», «Dienovidis», «Eglutė» і інш[5].
У 1965 годзе апублікавала ўспаміны пра Саламею Нерыс «Ką laumės lemė»[6].
З 1992 - сябра Хаўрусу летувіскіх пісьменьнікаў[7].Д
У рэалістычнай прозе прытрымлівалася фэміністычнага кірунку[8].
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паэзія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Vingių vingiai, 1930
• Dirvonų dukterims, 1939
• Šulinys sodyboje, 1951
• Legendų liepsnos, 1986
Апавяданьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Iš sostinės, 1932
• Jurgučio pieva, 1938
• Marti iš miesto, 1948
Раманы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]• Paslėpta žaizda, 1934
• Daubiškės inteligentai, 1937
• Ką laumės lėmė Liepalotų medynuose, Biografija, 2006
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Petronėlė Orintaitė – rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). - Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. - 54 p. - ISBN 9986-39-391-4
- ^ Petronėlė Orintaitė – rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). - Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. - 54 p. - ISBN 9986-39-391-4
- ^ Donatas Januta, Petronėlė Orintaitė ir Nėries Nekrologas, Draugas, 19.08.2012, https://www.draugas.org/legacy/12-19-08januta.html
- ^ Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925-2000 (sud. Dalia Striogaitė). - Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002 - 107 p.
- ^ Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925-2000 (sud. Dalia Striogaitė). - Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002 - 107 p.
- ^ Petronėlė Orintaitė: bibliografinė rodyklė, 1925-2000 (sud. Dalia Striogaitė). - Vilnius: Lietuvių literatūros ir tautosakos institutas, 2002 - 107 p.
- ^ VINCAS NATKEVIČIUS, PETRONĖLĖS ORINTAITĖS ROMANAI, Aidai, https://www.aidai.eu/index.php?option=com_content&task=view&id=7436&Itemid=463
- ^ Petronėlė Orintaitė – rašytoja ir rašytojų mokytoja: prisiminimai, straipsniai, eilėraščiai (sud. Birutė Juškienė, Asta Velioniškienė). - Vilnius: Lietuvos rašytojų sąjungos leidykla, 2005. - 54 p. - ISBN 9986-39-391-4