Перайсці да зместу

Размовы:Катастрофа SSJ 100 у аэрапорце Шарамеццева

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 4 дні таму, ад удзельніка IP781584110 у тэме Шарамеццева -> Шарамецьева?

Шарамеццева -> Шарамецьева?

[правіць зыходнік]

Артыкул пра аэрапорт называецца Шарамецьева. У сучаснай перыёдыцы сустракаюцца абодва варыянты назвы, Шарамецьева і Шарамеццева. У Правілах-2008 гэты выпадак, здаецца, не рэгламентаваны (гл. § 19, але там гаворка пра ўласныя назвы, утвораныя ад імён на -ій, як Кандрацьеў, Кандрацьева; назва ж аэрапорта паходзіць ад прозвішча Шарамецеў, этымалагічна не звязанага з імёнамі на -ій). У нарматыўных даведніках па беларускай тапаніміцы можна сустрэць і напісанні праз -цце-, напрыклад, Варгуццева (руск.: Варгутьево). IP781584110 (размовы) 13:59, 1 верасня 2025 (+03)Адказаць