Перайсці да зместу

Размовы:Полацкае княжанне

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Дадаць тэму
З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Апошні каментар: 6 месяцаў таму, ад удзельніка Maksim L. у тэме Пра ўласныя даследаванні

Спачатку выставіў да выдалення, але, думаю, няхай будзе і пра гэта, калі ў таго ж Ермаловіча ёсць. Толькі трэба дапісаць з меркаванняў іншых гісторыкаў. --Максім Л. (размовы) 23:05, 26 ліпеня 2015 (MSK)Адказаць

Пра ўласныя даследаванні

[правіць зыходнік]

Вітаю, калега @Radzivon Panschwitz. Артыкул мусіць змяшчаць аб'ектыўна вядомыя звесткі пра аб'ект. Магчыма, імаверныя навуковыя гіпотэзы пра аб'ект. А цяпер тут змяшаліся міфы, фантазіі розных часоў, мастацкія элементы, і большасць гэтага не датычыць Полацкага княжання. Тут і пра магчымыя перасяленні славян, і пра кровічаў, што не факт, і пра скандынаўскую мастацкую літаратуру, і яшчэ шмат чаго, што магло б быць у нейкім выглядзе ў іншых артыкулах, а тут недарэчы. І ўсё гэта склеена Вашым уласным дадумваннем і рэканструкцыяй, а ў Вікіпедыі арыгінальныя даследаванні забаронены (гл. ВП:НУДА). -- Максім Л. (размовы) 23:03, 23 студзеня 2025 (+03)Адказаць

Вітаю. У такім выпадку, варта падзяліць інфармацыю па розных артыкулах? Radzivon Panschwitz (размовы) 23:05, 23 студзеня 2025 (+03)Адказаць
Вітаю, @Radzivon Panschwitz. Вядома, варта падзяліць, бо большая частка ніяк Полацкага княжання не датычыць. Калі Вацлаў Ластоўскі або нехта іншы думаў, што кровічы маглі перасяліцца да Дзвіны, то ў артыкуле пра кровічаў гэта будзе дарэчы, толькі яўна напісаць, што гэта думка Ластоўскага, каб не выглядала што яны і праўда перасяліліся. У артыкуле пра крывічоў таксама лішнім не будзе згадаць, што ёсць думкі пра іх роднасць/тоеснасць з кровічамі, але яўна як толькі версія, чым яно і ёсць. Магчыма, нешта вынесці ў артыкулы пра славянскую каланізацыю (1, 2), таксама, як пра версіі. Тое самае пра сюжэты з саг, іх гістарычнасць малаімаверная, можа, трэба асобны артыкул пра беларускія землі ў сагах, як сукупнасць мастацкіх твораў. Уласнае даследаванне гэта не толькі ўласная цэльная рэканструкцыя, але і скласці з разрозненых ізаляваных версій па розных пытаннях адзіную карціну -- таксама. Вы склалі з версій пра кровічаў, саг, позняй беларускай міфалогіі цэльную гісторыю "Полацкага правадыства", якое само толькі тэорыя, хоць і даволі імаверная, пра яго і артыкул наўрад ці трэба быў асобны, а тут гісторыя практычна ад Адама напісана. -- Максім Л. (размовы) 19:36, 1 лютага 2025 (+03)Адказаць
Арыгінальные даследванні, здаецца не дадаваў, толькі з згаданых крыніц. Radzivon Panschwitz (размовы) 23:07, 23 студзеня 2025 (+03)Адказаць