Перайсці да зместу

Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С.П. Каралёва
руск.: РКК «Энергия»
Тып Публічнае акцыянернае таварыства
Лістынг на біржы Маскоўская біржа[d]
Заснаванне 1946
Заснавальнікі Сяргей Паўлавіч Каралёў
Краіна
Размяшчэнне Сцяг Расіі г. Каралёў, Расія
Адрас
Галіна Распрацоўка і вытворчасць касмічнай тэхнікі
Прадукцыя crewed spacecraft[d], Спадарожнік сувязі, Разгонны блок і дыстанцыйныя метады даследавання
Уласны капітал
  • 3,81 млрд ₽ (2017)[1]
Абарот
  • 42,4 млрд ₽ (2017)[1]
Аперацыйны прыбытак
  • 2,21 млрд ₽ (2017)[1]
Чысты прыбытак
  • 1,23 млрд ₽ (2017)[1]
Актывы
  • 115 млрд ₽ (2017)[1]
Капіталізацыя
  • 6,86 млрд ₽ (2017)
Колькасць супрацоўнікаў
  • 7 791 чал. (2017)[2]
Даччыныя кампаніі Kosmos Airlines[d]
Сайт Афіцыйны сайт

Публічнае акцыянернае таварыства «Ракетна-касмічная карпарацыя «Энергія» імя С.П. Каралёва» (ранейшыя назвы: ВКБ-1, ЦКБЭМ, НВА «Энергія») — адно з вядучых прадпрыемстваў касмічнай прамысловасці СССР і Расіі. Галоўная Арганізацыя карпарацыі знаходзіцца ў горадзе Каралёве (Маскоўская вобласць), філіял — на касмадроме Байканур (Казахстан).

Прадпрыемства з'яўляецца асноўным распрацоўшчыкам ракетна-касмічнай тэхнікі: ракет-носьбітаў, спадарожнікаў, аўтаматычных міжпланетных станцый, пілатуемых касмічных караблёў, пілатуемых арбітальных станцый і іх модуляў.

У ВКБ-1 былі распрацаваны і зроблены першы штучны спадарожнік Зямлі, аўтаматычныя міжпланетныя станцыі, запушчаныя да Месяца, Венеры і Марса. На прадпрыемстве ў 1956-1957 гадах была спраектаваная і выраблена ракета-носьбіт сямейства Р-7.

На пачатку 2000-х РКК «Энергія» пачала распрацоўвала крылаты шматмэтавы пілатуемы шматразовы касмічны карабель які атрымаў назву «Кліпер». Планавалася што ён стане заменай караблёў серыі «Саюз». У 2005 годзе поўнапамерны макет «Кліпера» стаў жамчужынай авіясалона МАКС.

У студзені 2006 года Раскосмас абвясціў тэндар на новы касмічны карабель, які павінен будзе прыйсці на змену «Саюзу». Заяўкі на ўдзел падалі РКК «Энергія», ГКНПЦ імя Хрунічова і НВА «Молния», але пасля працяглага абмеркавання камісія Раскосмаса прыняла рашэнне адправіць усе праекты на дапрацоўку, як не адказваючым патрабаванням тэндару.[3]

У 2009 годзе распрацоўка карабля «Кліпер» была спыненая ў сувязі з распрацоўкай новага, больш універсальнага бяскрылага касмічнага карабля.

У РКК «Энергія» працягваецца распрацоўка пілатуемых касмічных караблёў, уключаючы мадэрнізацыю караблёў «Саюз» і «Прагрэс». Распрацоўваюцца праекты караблёў новага пакалення (напрыклад карабель «Арол»). У маі 2022 года РКК «Энергія» падпісала з «Раскосмасам» кантракт па распрацоўцы эскізнага праекта «Расійскай арбітальнай станцыі».[4]

Аднак да сярэдзіны 2020-х гадоў РКК «Энергія» сутыкнулася ростам праблемам, звязанымі са старэннем інфраструктуры, зрывам тэрмінаў і ростам даўгоў. У жніўні 2025 года ва ўнутраных паведамленнях генеральны дырэктар Ігар Мальцаў прызнаў наяўнасць «шматмільённых даўгоў»[5], пагаршэнне маральнага духу супрацоўнікаў і рызыку краху ў выпадку адсутнасці рэформаў. Гэта можа паставіць Расійскую праграму пілатуемых касмічных палётаў у цяжкае становішча, т.я. РКК «Энергія» з'яўляецца распрацоўшчыкам і вытворцам караблёў «Саюз».

Прадукцыя для Рэспублікі Беларусь

[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе па замове Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,на прадпрыемстве быў пабудаваны спадарожнік «БелКА». Аднак 26 ліпеня 2006 года з-за аварыі ракета-носьбіта «Днепр» запуск скончыўся няўдала (на 73 секундзе палёта ракеты-носьбіта па-за штатна адключыўся адзін з рухавікоў).[6]

  1. а б в г д http://e-disclosure.ru/portal/files.aspx?id=1615&type=3
  2. https://www.energia.ru/ru/disclose/adocs/buh_otchet_2017.pdf
  3. мира, ForPost-Новости Севастополя, Крыма, России и. В ближайшем будущем России придется выбирать, какой космический корабль ей больше всего необходим (руск.). ForPost - Новости Севастополя, Крыма, России и мира (3 мая 2008). Праверана 4 верасня 2025.
  4. «Роскосмос» разработает эскиз проекта российской орбитальной станции (руск.). РБК (5 мая 2022). Праверана 3 верасня 2025.
  5. Баева, Дарья. Космический кризис: почему глава РКК «Энергия» завил о вероятности закрытия предприятия (руск.). ВФокусе Mail (27 жніўня 2025). Праверана 3 верасня 2025.
  6. Беларусь, Sputnik. Белорусскому спутнику 10 лет: как страна запускала первый космический зонд (руск.). Sputnik Беларусь (22 ліпеня 2022). Праверана 1 верасня 2025.