Раўчак
Вёска
Раўчак
|
Раўча́к[1] (трансліт.: Raŭčak, руск.: Ровчак) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Пухавіцкага сельсавета. Месціцца за 10 км на ўсход ад Мар’інай Горкі, 54 км ад Мінска.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва дадзена ад наймення мясцовасці, урочышча Раўчак, дзе ўзнік населены пункт. Раўчак (раўчук) — невялікі равок, канаўка, або ручаёк[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У другой палове XIX стагоддзя ўрочышча ў Пухавіцкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні. У 1885 годзе засценак. У 1889 годзе землеўладальнікамі ва ўрочышчы Раўчак былі праваслаўны селянін Іван Міронавіч Гулякевіч (8 дзесяцін зямлі) і праваслаўны мешчанін Уладзіслаў Вікенцевіч Календа (40 дзесяцін)[3].
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі.
Дзейнічала пачатковая школа[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 1897 год — 16 двароў, 81 жыхар
- 1908 год — 8 двароў, 54 жыхары
- 1917 год — 8 двароў, 55 жыхароў
- 1960 год — 70 жыхароў
- 2002 год — 12 двароў, 22 жыхары
- 2009 год — 22 жыхары
- 2019 год — 12 жыхароў[5]
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Крэпскі (нар. 1949) — пісьменнік[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ раўчук, раўчак - Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.) . verbum.by. Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Памяць 2003, с. 77—99.
- ↑ а б У Пухавіцкую сярэднюю школу завітаў пісьменнік Станіслаў Іванавіч Крэпскі — Пухавiцкiя навiны. Пуховичские новости. Марьина Горка. Новости Марьиной Горки (недаступная спасылка) (28 чэрвеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2024. Праверана 23 жніўня 2024.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 23 жніўня 2024.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Раўчак // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 175. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх