Сапраўднае жыцьцё (фільм)
Выгляд
| Сапраўднае жыцьцё | |
| па-расейску: Настоящая жизнь | |
| Жанр | драма |
|---|---|
| Рэжысэр | |
| Сцэнарыст | Леанід Залкінд(ru) |
| У ролях | |
| Апэратар |
|
| Вытворчасьць | Белдзяржкіно |
| Дата выхаду | 1930 |
| Краіна | |
| Мова | няма, тытры па-маскальску |
| Старонка на IMDb | |
Сапра́ўднае жыцьцё, таксама вядомы пад назвамі Ўчы́нак камсамо́лкі Ве́ры ці Асабі́стае жыцьцё — беларускі драматычны фільм рэжысэраў Аляксандра Гаўронскага і Вольгі Ўліцкай, прадстаўлены ў 1930 року.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Камсамолка Вера — старанная работніца запалкавай фабрыкі — завязала стасункі з маладым журналістам Косьцем. Калі дзяўчына выйшла за яго замуж ды пераехала ў ягоную кватэру, то даволі хутка трапіла ў «кайданы» сямейнага побыту. Муж пераканаў яе кінуць працу, бо для яе сапраўдным сэнсам жыцьця маюць стаць сям’я і дом. Хутка Вера зразумела, што ўцёкі ў побыт — ня проста ейная памылка, гэта дэзэртырства з сапраўднага жыцьця…
У ролях
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]| Актор | Роля |
|---|---|
| Ганна Заржыцкая(ru) | Вера |
| Віктар Кулакоў(ru) | Косьця |
| Яўгенія Мельнікава(ru) | Таня |
| Віктар Церахаў | Пецька |
| Канстанцін Фядотаў | Чубчык |
| А. Шалапуціна | Жукава |
| Ганна Абуховіч | Ганна |
| А. Хлудзянёў | Лёшка |
| Р. Пракоп’еў | Аляксей Іванавіч |
Вытворчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Здымкі адбываліся ў памяшканьнях Барысаўскай запалкавай фабрыкі «Пралетарская перамога»[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Садовский, Владимир (15 лістапада 2018) В кадре — район деревянной Зыбицкой. Как выглядел Минск в довоенных фильмах Плянэта Беларусь Праверана 17 лютага 2022 г.