Святая крыніца (Будзішча)
Святая крыніца | |
---|---|
![]() | |
Размяшчэнне | |
Святая крыніца — крыніца ў вёсцы Будзішча Чачэрскага раёна Гомельскай вобласці. Мае статус гідралагічнага помніка прыроды мясцовага значэння.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Размешчана ў паўночнай частцы вёскі, на правым беразе ручая. Уяўляе сабой невялікае возера з б’ючым ключом. Берагі ўмацаваны драўляным зрубам. Вада з крыніцы паступае ў два басейны: адзін для набору вады, другі — для мыцця.
Тэхнічныя характарыстыкі[1]:
- Дэбіт: 90 л/хв.
- Якасць вады: здавальняючая.
Гісторыя і значэнне
[правіць | правіць зыходнік]Крыніца шануецца мясцовымі жыхарамі як святая. Паводле павер’я, калі чалавек прыходзіць да крыніцы са злымі намерамі, вада ў ёй чарнее[1].
Існуе гісторыя пра японскага навукоўца, які вывучаў наступствы чарнобыльскай катастрофы і завяшчаў развеяць свой прах над гэтай крыніцай, што і было выканана яго сваякамі[1].
У сувязі з перыядычнымі праблемамі з вадаправодам у вёсцы, крыніца з’яўляецца важнай крыніцай пітной і гаспадарчай вады для нешматлікіх жыхароў Будзішча.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Агульны выгляд на змярканні.
-
Празрыстая вада дазваляе разглядзець пясчанае дно і ключы, з якіх б'е вада.
-
Месца пераліву вады са зруба ў ручай.
-
Ахвярныя рушнікі, павязаныя на слупе.
-
Фрагмент зруба з кубкамі для піцця і канструкцыяй вадаспуску.
-
Культавы драўляны крыж з стрэшкай ды рушнікамі ў змярканні.
-
Дно і ключы ў ранішнім святле.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в Родники Беларуси.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Святая крыніца ў в. Будзішча на сайце «Родники Беларуси» (руск.)