Свята-Мікалаеўская царква (Жалезнікі)
Выгляд
| Славутасць | |
| Свята-Мікалаеўская царква | |
|---|---|
| | |
| 52°45′13″ пн. ш. 31°19′47″ у. д.HGЯO | |
| Краіна |
|
| Вёска | Жалезнікі |
| Канфесія | БПЦ |
| Епархія | Гомельская і Жлобінская |
| Будаўніцтва | 2006 |
Свята-Мікалаеўская царква — мураваны праваслаўны храм у в. Жалезнікі Веткаўскага раёна Гомельскай вобласці. Знаходзіцца на вул. Савецкая[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Па дакументальных сведчаннях першы вядомы храм у Жалезніках быў адкрыты ў 1900 годзе. У той час тут служылі айцец Стэфан Барташэвіч і айцец Раман Сідаракін. У 1917 годзе царква была закрыта. Будынак храма быў закінуты.
Аднаўленнем храма заняўся прадпрымальнік і мецэнат Сяргей Караткевіч, продкі якога жылі ў Жалезніках. 7 мая 2006 года храм быў асвячоны архіепіскапам Гомельскім і Жлобінскім Арыстархам. Настаяцелям храма з’яўляецца іерэй Максім[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Свята-Мікалаеўская царква (Жалезнікі) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
