Святлана Георгіеўна Яўсеева
Святлана Георгіеўна Яўсеева | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1932 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 студзеня 2025 (92 гады) |
Грамадзянства | Беларусь |
Муж | Артур Вольскі |
Дзеці | Лявон Вольскі |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, перакладчыца, пісьменніца |
Гады творчасці | з 1954 |
Кірунак | проза, паэзія, пераклад |
Дэбют | 1954, альманах «Сшытак маладосці» |
Святлана Георгіеўна Яўсеева (4 верасня 1932, Ташкент — 7 студзеня 2025) — беларуская і руская паэтэса, перакладчык, празаік. Жонка беларускага пісьменніка Артура Вольскага і маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 4 верасня 1932 года ў Ташкенце ў сям’і вайскоўца.
Скончыла Ташкенцкі педагагічны інстытут (1956) і Літаратурны інстытут імя А. М. Горкага (1962). У 1962 годзе выйшла замуж за беларускага пісьменніка Артура Вольскага і пераехала ў Мінск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага.
Член Саюза пісьменнікаў СССР з 1962 года. Член Саюза пісьменнікаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Расіі.
Памерла 8 студзеня 2025 года.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Першая кніга «Жанчына пад яблыняй» (1962) была сустрэта вельмі добра чытачамі і крытыкай[1]. Зборнікі лірычных вершаў «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Еўразія» (1979), «Апошняе развітанне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988) таксама пацвердзілі талент паэтэсы[2].
У. Някляеў сказаў пра яе: «Святлана Яўсеева, якая прыехала з Масквы ў Мінск, даволі хутка стала не столькі рускім, колькі беларускім паэтам, які піша на рускай мове»[3].
Перакладала на рускую мову вершы беларускіх паэтаў Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, А. Вярцінскага, Н. Тулупавай і іншых.
Зноскі
- ↑ Слуцкі Б. А. Першыя вершы Святланы Яўсеяваў // Октябрь. — М.: 1961. — № 1.
- ↑ Тулупава Н. І. Яўсеева Святлана Георгіеўна // Энцыклапедыя Літаратуры і мастацтва. — Мн.: БелЭн, 1987. — Т. 5. — С. 700.
- ↑ Загадка аднаго верша(недаступная спасылка). Верш дня. Часопіс «Сонечны вецер» (красавік 2007). Архівавана з першакрыніцы 24 лютага 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вярцінскі А. Узыходжанне // Літаратура і мастацтва, 1965, 29 кастрычніка
- Дмитриев О. Против инерции // Поэзия, 1976, выпуск 17
- Яўсеева Святлана Георгіеўна // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. Т. 6. — Мн.: БелЭн, 1992—1995.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў 1932 годзе
- Нарадзіліся ў Ташкенце
- Памерлі 7 студзеня
- Памерлі ў 2025 годзе
- Выпускнікі Ташкенцкага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Нізамі
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіта
- Паэтэсы
- Паэты паводле алфавіта
- Паэты Беларусі
- Паэты СССР
- Перакладчыкі паводле алфавіта
- Перакладчыкі Беларусі
- Перакладчыкі СССР
- Перакладчыкі з беларускай мовы
- Перакладчыкі на рускую мову
- Пісьменнікі Беларусі
- Пісьменнікі СССР
- Рускамоўныя паэты
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Выпускнікі Літаратурнага інстытута імя А. М. Горкага