Перайсьці да зьместу

Сьвятлана Яўсеева

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Сьвятлана Яўсеева
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 4 верасьня 1932(1932-09-04)
Памерла 7 студзеня 2025(2025-01-07) (92 гады)
Сужэнец Артур Вольскі
Дзеці Лявон Вольскі
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка, перакладніца, пісьменьніца
Гады творчасьці з 1954

Сьвятла́на Гео́ргіеўна Яўсе́ева (4 верасьня 1932, Ташкент, Узбэцкая ССР — 7 студзеня 2025, Менск, Беларусь) — беларуская расейскамоўная паэтка, перакладніца.

Нарадзілася ў сям’і вайскоўца, сасланага ва Ўзбэкістан за злачынства. Мела сястру 1937 року нараджэньня. Бацька загінуў на вайне. Маці займалася танцавальнай кар’ерай, выйшла замуж за музыку. Выхаваньнем ейных дзяцей займалася Сьвятланава цётка, якая жыла ў Чымкенце[1].

У 1956 року Сьвятлана скончыла Ташкенцкі пэдагагічны інстытут, дзе пазнаёмілася зь беларускім паэтам і перакладнікам Сьцяпанам Ліхадзіеўскім. Ён параіў маладой пачаткоўцы зьвярнуцца ў расейскае аддзяленьне Саюзу пісьменьнікаў Узбэкістану. Набраўшыся досьведу ў старэйшых калегаў, Сьвятлана адаслала свае новыя вершы ў маскоўскі Літаратурны інстытут і была залічаная на завочнае аддзяленьне, а пасьля перайшла на дзённае[1]. Скончыла ў 1962 року.

У 1962 року выйшла замуж за беларускага пісьменьніка Артура Вольскага (1924—2002) і пераехала ў Менск. Маці беларускага музыкі Лявона Вольскага. Шлюб працягнуўся восем гадоў.

Сяброўка Саюзу пісьменьнікаў СССР (1962), Беларусі, Расеі.

Друкавалася з 1955 року. Першая кніга «Жанчына пад яблыняй» выдадзеная ў 1962 року. Здабыла папулярнасьць на ўсплёску паэтычных 1960-х. Далей выйшлі лірычныя зборнікі «Маладзік» (1965), «Клічу!» (1974), «Эўраазія» (1979), «Апошняе разьвітаньне» (1983), «Шукаю чалавека» (1988).

Перакладала на маскальскую мову вершы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Танка, Анатоля Вярцінскага, Нэлі Тулупавай ды іншых.

  1. ^ а б Евсеева Светлана Георгиевна. Русская поэтэсса. Переводчик (рас.) Traces of Nations Праверана 27 студзеня 2025 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]