Селішча (Вусценскі сельсавет)
Выгляд
Вёска
Селішча
|
Се́лішча[1] (трансліт.: Sielišča, руск.: Селище) — вёска ў Аршанскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Вусценскага сельсавета. Знаходзіцца побач з ракой Днепр.
Паводле перапісу 2009 года, у вёсцы жыло 28 чалавек, паводле перапісу 2019 — 19 чалавек[2].
У 2018 годзе мясцовым жыхаром Юрыем Аляксандравічам Нагорным у Селішчы быў адкрыты прыватны музей «Тамарына сядзіба». Музей прысвечаны сям'і Нагорных і названы ў гонар Тамары Іванаўны Нагорнай — стваральніцы школьных музеяў у Барані[3].
Побач з вёскай знаходзіцца затоплены кар'ер, які быў адмыслова зарыблены, у тым ліку карпамі, ён з'яўляецца папулярным месцам для рыбалкі[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
- ↑ Колькасць насельніцтва ў населеных пунктах Беларусі паводле перапісаў 2009 і 2019 гг. . pop-stat.mashke.org. Праверана 2 ліпеня 2025.
- ↑ Бс. «Тамарына сядзіба». Першы сямейны музэй зьявіўся ў Аршанскім раёне . Радыё Свабода (22 мая 2018). Праверана 2 ліпеня 2025.
- ↑ Карьер Селище (у деревни Устье) Оршанский район (англ.) . Форум Akvalang.com (16 лютага 2013). Праверана 2 ліпеня 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх