Скаліца
Горад | |||||
Скаліца | |||||
---|---|---|---|---|---|
Skalica | |||||
|
|||||
48°51′ пн. ш. 17°14′ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Край | Трнаўскі | ||||
Раён | Скаліца | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1217 | ||||
Першае згадванне | 1218 | ||||
Плошча | 60,01 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 186 м | ||||
Часавы пояс | UTC+1, летам UTC+2 | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | 15 013 чалавек (2002) | ||||
Шчыльнасць | 251 чал./км² | ||||
Нацыянальны склад | славакі (95 %), чэхі (4 %) | ||||
Канфесійны склад | каталікі (70 %), лютэране (6,4 %) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Тэлефонны код | +421 34 | ||||
Паштовы індэкс | 909 01 | ||||
Аўтамабільны код | SI | ||||
|
|||||
skalica.sk | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
Ска́ліца (славацк.: Skalica, ням.: Skalitz, венг.: Szakolca) — горад у Заходняй Славакіі на мяжы з Чэхіяй, раённы цэнтр.
У Скаліцы жыве каля 15 тыс. жыхароў, горад з’яўляецца культурным цэнтрам Паўночнага Загор’я.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя людзі пасяліліся ў наваколлях Скаліцы яшчэ ў часы неаліту, каля 4000 гадоў да нашай эры. Горад уваходзіў у склад Вялікай Маравіі, але згаданы быў упершыню ў 1218 г. ужо ў складзе Венгерскага каралеўства.
У 1372 г. венгерскі кароль Людовік I Вялікі падаў Скаліцы правы вольнага каралеўскага горада, якія дазвалялі гораду пабудаваць крапасныя сцены, вызвалялі гараджан ад падаткаў і да т.п.. Дзякуючы далейшаму заступніцтву Жыгімонта Люксембургскага, Скаліца ператвараецца ў важны гандлёвы цэнтр Венгерскага каралеўства, а ў XVII стагоддзі становіцца пятым па велічыні горадам Славакіі.
У канцы XIX стагоддзя Скаліца, нароўні з Марцінам і Ружамберкам, становіцца адным з цэнтраў славацкага руху супраць гвалтоўнай мадзьярызацыі славакаў.
У 1918 г. Скаліца была некалькі дзён сталіцай Славакіі, а з 1919 горад уваходзіць у склад Чэхаславакіі. Пасля «Аксамітавага разводу» з 1993 года горад у складзе Славакіі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]У Скаліцы захавалася нямала славутасцей:
- раманская ратонда св. Георгія
- сцены крэпасці
- езуіцкі касцёл
- фарны касцёл
- францысканскі кляштар і іншае.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]-
Цэнтр горада
-
«Славацкі дом»
-
«Славацкі дом»
-
Каралеўская вуліца
-
Гарадская крэпасць
-
Гарадская крэпасць
-
Ратонда св. Георгія
-
Езуіцкі касцёл
-
Царква трынітарыяў
-
Кальварыя
-
Францысканскі кляштар
-
Кафедральны сабор
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г http://pop-stat.mashke.org/slovakia-cities.htm
- ↑ Počet obyvateľov SR k 31. 12. 2019 — Bratislava: ŠÚ SR, 2020.
- ↑ The 2021 Population and Housing Census — Bratislava: ŠÚ SR.
- ↑ Počet obyvateľov podľa pohlavia - obce (ročne) [om7101rr] — Bratislava: ŠÚ SR, 2025. Праверана 24 красавіка 2025.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Скаліца
- Афіцыйны сайт горада Скаліца