Угерске-Градзіштэ
Горад | |||||
Угерске-Градзіштэ | |||||
---|---|---|---|---|---|
Uherské Hradiště | |||||
|
|||||
49°03′57″ пн. ш. 17°27′30″ у. д.HGЯO | |||||
Краіна |
![]() |
||||
Край | Злінскі | ||||
Раён | Угерске-Градзіштэ | ||||
Кіраўнік | Станіслаў Блаха[d] | ||||
Гісторыя і геаграфія | |||||
Заснаваны | 1257 | ||||
Першае згадванне | 1257[1][2] | ||||
Плошча | 21,26 км² | ||||
Вышыня цэнтра | 179 м | ||||
Насельніцтва | |||||
Насельніцтва | ▼ 25 452 чалавек (2012) | ||||
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
Паштовы індэкс | 686 01[3], 686 05[3], 686 06[3] і 686 09[3] | ||||
Аўтамабільны код | Z | ||||
|
|||||
mesto-uh.cz | |||||
Паказаць/схаваць карты | |||||
У́герске-Гра́дзіштэ (чэшск.: Uherské Hradiště, літар. «Венгерская крэпасць») — горад у Чэхіі ў Злінскім краі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнага раёна. Гістарычны цэнтр Мараўскай Славакіі.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Горад быў заснаваны ў 1257 годзе багемскім каралём Пржэмыслам Отакарам II у якасці крэпасці на спрэчных з Венгрыяй тэрыторыях. Першапачаткова горад насіў назву Новы-Велеград, таксама ў хроніках сустракаліся назвы «Градзіштэ» («Крэпасць») і «Градзішча», якія ў нямецкіх тэкстах ператварыліся ў «Радзіш» (ням.: Radisch). Сучасная назва «Угерске-Градзіштэ» ўпершыню сустракаецца ў 1587 годзе, і паступова горад пачынаюць называць менавіта так.
У 1886 годзе ва Угерске-Градзіштэ пераехаў Антанін Баця Старэйшы і заснаваў тут абутковую мануфактуру, якая пасля развілася ў сусветна вядомую фірму «Баця».
Вядомыя жыхары і выхадцы
[правіць | правіць зыходнік]- Збінек Грачак — шахматны гросмайстар
- Міраслаў Кадлец — футбаліст
- Петр Нечас — прэм’ер-міністр Чэхіі
- Здэнек Халабала — дырыжор
- Шарка Панчахава — снаўбардыстка
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Jakl L. Jak stará jsou česká města? Legendy a fakta. // iDNES.cz — 2011.
- ↑ Historický lexikon obcí České republiky 1869–2005: 1. díl / пад рэд. J. Růžková, J. Škrabal — ČSÚ, 2006. — 759 с. — ISBN 978-80-250-1310-6
- ↑ а б в г Register of territorial identification, addresses and real estates Праверана 28 лютага 2023.