Скарадзіца
Вёска
Скарадзіца
|
Скарадзі́ца[1] (трансліт.: Skaradzica, руск.: Скородица) — вёска ў Крупскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Крупскага сельсавета.
Да 31 сакавіка 1977 года вёска ўваходзіла ў склад Ігрушкаўскага сельсавета[2].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснавана ў першай палове XVIII стагоддзя, уваходзіла ў Худавецкае войтаўства. У 1713 годзе 9 двароў, уладанне паноў Сапегаў. У 1778 годзе прададзена Томашу Гзоўскаму, 2 двары. Падчас вайны 1812 года належала Вікенцію Гзоўскаму, была спустошаная[3]. У 1909 годзе вёска ў складзе Бобрскай воласці Сенненскага павета Магілёўскай губерні, 12 двароў, 95 жыхароў.
З 20 жніўня 1924 года вёска ў Ігрушкаўскім сельсавеце Крупскага раёна, з сакавіка 1973 года ў Крупскім сельсавеце. У 1930-я гады жыхары вёсак Скарадзіца, Ротань і Буда аб’ядналіся ў калгас імя Молатава. У 1941 годзе ў вёсцы 14 двароў, 67 жыхароў. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 4 чалавекі, у 1944 годзе калгас адноўлены, з 1958 года ў складзе калгаса імя Калесавай. На 1 студзеня 1998 года 1 гаспадарка, 1 жыхар[4].
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 31 сакавіка 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 15 (1533).
- ↑ НГАБ. Ф. 2001. Воп. 1. Спр. 24. Арк. 5. Ведамасць смаленскага губернскага пракурора аб спаленых і спустошаных паселішчах у Копыскім павеце Магілёўскай губерні падчас вайны 1812 года.
- ↑ Памяць: Крупскі раён (бел.) / складальнік і навуковы рэдактар Дз. М. Хромчанка. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1999. — С. 627. — 637 с.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх