Скарыніч
| «Скарыніч» | |
|---|---|
| Тып | часопіс |
| Выдавец | Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны |
| Галоўны рэдактар | Аляксей Канстанцінавіч Каўка |
| Заснавана | 1991 |
| Мова | беларуская і руская |
| Галоўны офіс | |
«Скары́ніч» — літаратурна-навуковы гадавік, заснаваны кіраўніцтвам Маскоўскага таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны. Мэта выдання — пашырэнне ў свеце духоўнай спадчыны Беларусі, творчых набыткаў беларускай дыяспары ў Маскве[1].
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Выдаецца з 1991 года ў Мінску, Маскве і Смаленску на беларускай і рускай мовах[1]. Выходзіў нерэгулярна, два першыя выпускі выйшлі ў дзяржаўным выдавецтве «Мастацкая літаратура»[2]. На 2011 год выйшла 10 нумароў[3].
Укладальнік альманаха — Аляксей Каўка.
Асноўная тэма выпускаў — спадчына Францыска Скарыны і праблемы яе вывучэння, а таксама асэнсаванне творчасці літаратурнага згуртавання 1920-х гадоў «Узвышша». У выпусках змешчаны невядомыя раней архіўныя дакументы, рукапісныя матэрыялы дзеячаў беларускай навукі і культуры Мікалая Улашчыка, Язэпа Лёсіка, Аркадзя Смоліча, Івана Луцкевіча, Адама Бабарэкі, Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы і іншых, рэдкія фотаздымкі, хроніка дзейнасці Таварыства беларускай культуры імя Францыска Скарыны ў Маскве[4]. Напрыклад, большасць матэрыялаў чацвёртага выпуску зборніка — дакументальныя[5]. Акрамя аўтараў з Беларусі і Расіі на старонках часопіса выступаюць навукоўцы і дзеячы культуры Балгарыі, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в К. Атрашэўскі. «Скарыніч» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8. — С. 320.
- ↑ Міхась Скобла.. Аляксей Каўка: Галоўнае — наша здольнасьць да супраціву. Радыё «Свабода» (3 мая 2012). Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ У Маскве выйшаў дзясяты нумар альманаха «Скарыніч». Наша Ніва (19 снежня 2011). Праверана 25 снежня 2019.
- ↑ Г. Г. Сяргеева. «Скарыніч» // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 448.
- ↑ Ю. У. Несцяровіч. Большасць аб’ёму — археаграфічныя публікацыі // Беларускі археаграфічны штогоднік : часопіс. — 2000. — № 1. — С. 233—234. Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Хто ёсць хто сярод беларусаў свету: Энцыкл. давед. Ч. 1. Беларусы і ўраджэнцы Беларусі ў памежных краінах. — Мн.: Энцыклапедыкс, 2000. — С. 110—111.
- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — 591 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Маскоўскі «Скарыніч». Наша Ніва (24 лістапада 2008). Праверана 25 снежня 2019.
- Будзьма ў Маскве: прэзэнтацыя сёмага нумара альманаха “Скарыніч”. Будзьма беларусамі! (15 снежня 2008). Праверана 25 снежня 2019.