Перайсці да зместу

Скірстамоны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Скірснямуне)
Вёска
Скірстамоны
літ.: Skirsnemunė
55°06′ пн. ш. 22°54′ у. д.HGЯO
Краіна  Літва
Павет Таўрагскі
Раён Юрбаркаскі
Сянюнія Скірстамонская
Гісторыя і геаграфія
Першае згадванне 1258
Вышыня цэнтра 50 м
Часавы пояс UTC+2, летам UTC+3
Насельніцтва
Насельніцтва
  • 772 чал. (2011)
Паказаць/схаваць карты
Скірстамоны (Літва)
Скірстамоны
Скірстамоны

Скірстамоны[1] або Скірыстымонь[2] і Скірстымон[3], таксама Скірснямуне (літ.: Skirsnemunė) — вёска на захадзе Літвы, у Юрбарцкім раёне Таўрогскага павета. Адміністрацыйны цэнтр Скірстымонскай сянюніі. Стаіць на рацэ Нёман, за 9 км ад Юрбарка.

У 1313 годзе рыцары Тэўтонскага ордэна пабудавалі новую крэпасць Хрыстмемель (ням.: Christmemel, лац.: Christi Memela, Kyrsmemel, Kirsmomela) у шасці мілях ад іх замка Рагніт (ням.: Ragnit). Новы замак быў акружаны балотамі і атрымліваю забеспячэнне па вадзе. Паводле праекта вялікага магістра тэўтонскага ордэна Карла фон Трыра новы драўляны замак служыў для барацьбы з Жамойцю.

Літоўскі князь Віцень спрабаваў захапіць замак увосень 1315 года, але няўдала.

Пазней замак страціў сваё значэнне для ордэна і быў пакінуты. Замест яго на іншым беразе Нёмана ў 1337 годзе была пабудавана крэпасць Баербург (Bayerburg), пры якой узнікла мястэчка Раўданы.

Герб Скірстамонаў 1792 года

У 1792 годзе Скірстамонам разам з магдэбургскімі правамі быў нададзены герб. Напісанне старабеларускай мовай: Скирстомоны[1].