Панямуне
Горад | |
Панямуне | |
---|---|
літ.: Panemunė | |
55°05′20″ пн. ш. 21°54′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Павет | Таўрагскі |
Самакіраванне | Пагегейскае |
Сянюнія | Пагегейская |
Гісторыя і геаграфія | |
Заснаваны | 1920 |
Вышыня цэнтра | 21 м |
Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 |
Насельніцтва | |
Насельніцтва |
|
Лічбавыя ідэнтыфікатары | |
Тэлефонны код | (+370) 458 |
Паштовы індэкс | LT-99029 |
Паказаць/схаваць карты | |
Панямуне (літ.: Panemunė, да 1923 г. — Юбермемель, ням.: Übermemel) — горад у заходняй Літве, на беразе Нёмана. Месціцца на мяжы з Калінінградскай вобласцю Расіі, цераз раку ад горада Савецка (да 1946 г. — Тыльзіт). Уваходзіць у склад Пагегаўскай сянюніі Таўрогскага павета. Месціцца за 8 км ад Пагегаў.
Найменшы горад Літвы, акрамя таго, гэта адзіны горад Літвы, які не ёсць цэнтрам сянюніі. Панямуне адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
Месца вядома з XIX стагоддзя як правабярэжная частка горада Тыльзіт у Прусіі.
Пасля паражэння Германіі ў Першай сусветнай вайне, у 1920 годзе, паводле Версальскага дагавора, вобласці Германскай імперыі на поўнач ад Нёмана ўтварылі Клайпедскі край пад мандатам Лігі нацый, пры гэтым непасрэдны кантроль і падтрыманне парадку ў новастворанай тэрыторыі былі замацаваны за Францыяй. Аддзелены ад Тыльзіту прыгарад на тэрыторыі Клайпедскага краю стаў называцца Юбермемель.

У выніку Мемельскага паўстання 1923 года тэрыторыя перайшла Літве, новыя ўлады далі гораду назву Панямуне (Панямунь). У выніку Нямецкага ўльтыматуму Літве ў сакавіку 1939 года горад трапіў пад уладу Германіі і ізноў стаў часткай Тыльзіту.
Па заканчэнні Другой сусветнай вайны ў 1945 годзе тэрыторыя засталася пад кантролем СССР. У 1947 годзе горад перададзены Літоўскай ССР. З 1968 года пасёлак гарадскога тыпу.
З 1990 года ў складзе адноўленай незалежнай Літвы. З 1995 года горад.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ https://web.archive.org/web/20120105175716/http://www.stat.gov.lt/en/catalog/download_release/?id=3741&download=1&doc=1968
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Панямуне