Смедарава
| Горад | |||
| Смедарава | |||
|---|---|---|---|
| сербск.: Смедерево/Smederevo | |||
|
|||
| 44°39′48″ пн. ш. 20°55′44″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Рэгіён | Падунайская акруга | ||
| Абшчына | Смедарава | ||
| Кіраўнік | Прэдраг Умічавіч (на сакавік 2009) | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Заснаваны | 1430 | ||
| Вышыня цэнтра | 72 м | ||
| Тып клімату | Умераны кантынентальны клімат | ||
| Часавы пояс | UTC+1 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва | 77 808 чалавек (2002) | ||
| Агламерацыя | 109 809 | ||
| Нацыянальны склад |
сербы (93%) цыгане (3%) чарнагорцы (1%) |
||
| Канфесійны склад | праваслаўе | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | +381 26 | ||
| Паштовы індэкс | 11300 | ||
| Аўтамабільны код | SD | ||
|
|
|||
| smederevo.org.rs (серб.) | |||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Сме́дарава (сербск.: Смедерево) — горад у Сербіі, размешчаны пры зліцці Маравы і Дуная, за 50 км ад Бялграда. З'яўляецца адміністрацыйным цэнтрам акругі Падунаўе і абшчыны Смедарава.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]
У Сярэднявеччы горад быў сталіцай і самым буйным горадам Сербіі. Смедараўская крэпасць, пабудаваная ў XV стагоддзі, у наш час з'яўляецца адной з галоўных славутасцей горада.
У 1458 годзе горад быў цалкам захоплены Асманскай імперыяй і ў 1459 годзе ператвораны ў Санджак Смедарава.
У 1805 годзе падчас Першага сербскага паўстання Карагеоргій прыняў капітуляцыю ў турэцкага каменданта, але ў 1813 годзе паўстанне было падушана.
5 чэрвеня 1941 года выбух нямецкіх боепрыпасаў панёс жыцці каля 3000 чалавек і амаль цалкам разбурыў горад. Была моцна пашкоджана крэпасць.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
Колькасць насельніцтва 77 808 чал. (перапіс 2002).
Этнічны склад насельніцтва горада: тут пражывае 58,2 тыс. сербаў (93 %), 1,6 тыс. цыган (3 %) і 0,5 тыс. чарнагорцаў (1 %)
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Смедарава — адзін з галоўных прамысловых цэнтраў Сербіі. Тут знаходзіцца найбуйнейшы сталеплавільны завод краіны SARTID. Таксама прадстаўлена вытворчасць будаўнічых машын і іншыя галіны машынабудавання. Развіта харчовая прамысловасць, перш за ўсё вінаробная і мукамольная.
Смедарава — буйны прамысловы порт на Дунаі.
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]У горадзе існуе футбольны клуб «Смедарава».
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]
Pale[d], БіГ
Волас, Грэцыя
Марыбар, Славенія (2017)[1]
Херцэг-Нові, Чарнагорыя
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Смедарава- Афіцыйная старонка Архівавана 10 верасня 2012.