Перайсці да зместу

Станіслаў Кішка (гетман літоўскі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Станіслаў Пятровіч Кішка)
Станіслаў Кішка
Герб «Дуброва»
Герб «Дуброва»
4-ы гетман вялікі літоўскі
1503 — 1507
Папярэднік Станіслаў Янавіч Кезгайла
Пераемнік Канстанцін Іванавіч Астрожскі
намеснік смаленскі[d]
1500 — 1503
Папярэднік Мікалай Іванавіч Ільініч
Пераемнік Юрый Андрэевіч Салагуб[d]
маршалак вялікі літоўскі
1512 — 1514
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Ян Радзівіл
староста гарадзенскі[d]
1508 — 1513
Папярэднік Ян Юр’евіч Забярэзінскі
Пераемнік Юрый Радзівіл Геркулес
староста лідскі
1488 — 1499
Папярэднік Станіслаў Глябовіч
Пераемнік Юрый Іванавіч Ільініч

Смерць 1514[1] ці 1513[1]
Род Кішкі
Бацька Пётр Струміла[2][3]
Маці Пятрова Струмілава[d][2][3]
Жонка Ганна з Кучукаў[d][2][4] і Н з Мантыгірдавічаў[d][5][2][…]
Дзеці Пётр Станіслававіч Кішка[2], Барбара з Кішкаў[d][2] і Ганна з Кішкаў[d][2]

Станіслаў Пятровіч Кішка (пам. 1514[1] ці 1513[1]) — вялікалітоўскі дзяржаўны і ваенны дзеяч. Намеснік смаленскі (1500—1503), вялікі гетман літоўскі (1503—1507), вялікі маршалак літоўскі (з 1512). Родапачынальнік магнацкага роду Кішкаў.

Сын Пятрашкі Страмілы герба «Дуброва». Атрымаў мянушку «Кішка», ад якой пайшло імя роду яго нашчадкаў.

Трымаў шэраг урадаў, у тым ліку падстолія (1487—1488), стольніка літоўскага (1491), намесніка лідскага (з 1493). Удзельнічаў у пасольстве ў Маскву наконт шлюбу княжны Алены Іванаўны, дачкі вялікага князя маскоўскага Івана Васілевіча, з вялікім князем літоўскім Аляксандрам Ягелончыкам.

У 1496 годзе браў удзел у выправе польскага караля Яна Ольбрахта на малдаўскага гаспадара, з уласным почтам разбіў татар пад Брацлавам. У 1499 годзе атрымаў урад намесніка смаленскага, пачаў умацаванне горада. У чэрвені 1502 года кіраваў абаронай Смаленска ад маскоўскіх войск. У 1503 годзе разбіў татараў на Прыпяці. У 1503 годзе стаў вялікім гетманам і трымаў урада да 1507 года, калі з маскоўскага палону вярнуўся Канстанцін Астрожскі. У 1506 годзе браў удзел у бітве пад Клецкам.

З 1508 года староста гарадзенскі. У 1508 і 1511 гадах удзельнічаў у камісіі па размежаванні Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага ў Мазовіі. Каля 1512 стаў маршалкам земскім.

У першым шлюбе з Ганнай з Кучукаў. У другім шлюбе з невядомай імем дачкой ваяводы троцкага Пятра Мантыгірдавіча Белага, з якой меў сына Пятра, дачок Барбару і Ганну (жонку троцкага кашталяна Яна Радзівіла, пазней старосты жамойцкага Станіслава Кезгайлы). Спадчынай жонкі па згаслым родзе Мантыгірдавічаў атрымаў Нясвіж, Алыку і Лахву, якія праз шлюб дачкі Ганны перайшлі да Радзівілаў.

  1. а б в г Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 168.
  2. а б в г д е ё Dzieje rodziny Ciechanowieckich herbu Dąbrowa (XIV–XXI wiek) / пад рэд. H. Lulewicz, A. RachubaWarszawa: DiG, 2013. — 612 с. — ISBN 978-83-7181-785-4
  3. а б Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 301. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  4. Пятраўскас Р. Літоўская знаць у канцы XIV—XV ст.: Склад — структура — улада — 2 — Смаленск: 2014. — С. 260. — 386 с. — ISBN 978-5-00076-015-4
  5. Рыбчонак С. Радавод Вяжэвічаў у XV – сярэдзіне XVI ст. // Герольд LitherlandЮрСаПрынт, 2021. — вып. 22. — С. 8, 13.