Перайсці да зместу

Стары Сцепаноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Старая Сцяпанаўка)
Вёска
Стары Сцепаноў
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
СААТА
3203854101
Стары Сцепаноў (Беларусь)
Стары Сцепаноў
Стары Сцепаноў
Стары Сцепаноў (Гомельская вобласць)
Стары Сцепаноў
Стары Сцепаноў

Стары́ Сцепано́ў[1] (трансліт.: Stary Sciepanoŭ, руск.: Старый Степанов) — былая вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Хракавіцкага сельсавета.

Пасля катастрофы на Чарнобыльскай АЭС і радыяцыйнага забруджвання жыхары (30 сем'яў) пераселены ў 1986 годзе ў чыстыя месцы. Афіцыйна ліквідавана 20 жніўня 2008 года[2].

У 36 км на паўднёвы захад ад Брагіна, 64 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на галінцы ВасілевічыХойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 153 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

[правіць | правіць зыходнік]

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Камарын — Брагін.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, арыентаванай з паўднёвага ўсходу на паўночны захад. Забудавана драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XIX стагоддзя як вёска Сцепаноў у Савіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

Напачатку 1920-х гадоў вёска Сцепаноў падзялілася на дзве — Стары Сцепаноў і Новы Сцепаноў.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Старастэфаноўскага сельсавета, з 1931 года да 24 красавіка 1934 года і з 1938 года да 12 лістапада 1966 года Сцепаноўскага сельсавета Камарынскага раёна Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай (да 26 ліпеня 1930 года) акруг, з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей.

У 1931 годзе арганізаваны калгас "Камінтэрн", працавала гамарня. У 1959 годзе ўваходзіла ў склад саўгаса «Савічы» (цэнтр — вёска Савічы). Да 12 лістапада 1966 года вёска ўваходзіла ў склад Сцепаноўскага сельсавета, пасля — у склад Савіцкага сельсавета[3], які 26 сакавіка 1987 года быў перайменаваны ў Хракавіцкі сельсавет.

  • 2010 год — жыхароў няма.
  • 1908 год — 105 двароў 726 жыхароў.
  • 1959 год — 245 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1986 год — жыхары (30 сем'яў) пераселены.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. «Об упразднении сельских населенных пунктов Брагинского района». Решение Брагинского районного Совета депутатов от 20 августа 2008 г. № 68 Архівавана 17 сакавіка 2018. (руск.)
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 12 лістапада 1966 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1967, № 1 (1159).
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. - Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0