Стаўкі (Радамышальская грамада)
Стаўкі лац. Staŭki | |||||
укр. Ставки | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | каля 1415 году | ||||
Былая назва: | Ставок | ||||
Краіна: | Украіна | ||||
Вобласьць: | Жытомірская | ||||
Раён: | Жытомірскі | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 158 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: |
| ||||
Часавы пас: | UTC+2 | ||||
летні час: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | 4132 | ||||
Паштовы індэкс: | 12255 | ||||
КОАТУУ: | 1825085201 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 50°24′48″ пн. ш. 29°13′27″ у. д. / 50.41333° пн. ш. 29.22417° у. д.Каардынаты: 50°24′48″ пн. ш. 29°13′27″ у. д. / 50.41333° пн. ш. 29.22417° у. д. | ||||
Стаўкі на мапе Ўкраіны ![]() ![]() Стаўкі | |||||
![]() |
Стаўкі́ (па-ўкраінску: Ставки́) — сяло ў Радамышальскай меставай тэрытарыяльнай грамадзе Жытомірскага раёну Жытомірскай вобласьці Ўкраіны.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вялікае Княства Літоўскае
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ці не ўпершыню селішча Ставок згаданае ў 1415 годзе «або пазьней»[a] ў пераліку грашовых і мядовых данінаў Кіеўскай Сафійскай мітрапалічай вотчыны, да якой яно ўласна и належала[b]:
А се Софійскыи люди дань дають на празникъ пречистой Богоматери: на имя Истобьчане и Нежиловьци 2 колодѣ меду;.. у-въ Истобъкахъ[c] Ондрѣйко 4 вѣдра меду даеть;.. у Нежиловичохъ постолъпщина...
15 траўня 1499 году вяпікі князь Аляксандар пацьвердзіў права князя Івана Дашковіча Глінскага, яго княгіні і нашчадкаў, на вечнае валоданьне добрамі Ставок, Гастомель з даньнікамі ў Загальцах і Запрудзічах[1]:
… вси тыи… имѣнья, Ставокъ, и Гостомль, и даньники въ Загалцохъ и въ Запрудичохъ, што выслужилъ онъ на отцы нашомъ короли его милости и на насъ, даемъ ему знову, даруемъ и записуемъ, и тымъ нашимъ листомъ вѣчно потвержаемъ князю Ивану и его кнегини, и ихъ дѣтемъ и напотомъ будучымъ ихъ счадкомъ…

У рэвізіі Жытомірскага замку 1545 году запісана, што князь Дзімітры Любецкі, трымаючы за пасынкаў сваіх князёў Сенскіх добра Ставок — выслугу ихнага дзеда пана Полаза, мусіць, роўна як і іншыя паны-шляхта, «мѣти и ωправовати» замкавую гародню[2].
Згаданы Ставок у дароўнай грамаце ўнучкі пана Сямёна Хведаравіча Полаза Фенны свайму другому, пасьля Мельхіёра Насілоўскага, мужу пану Шчаснаму Харлінскаму, пісанай 6 сьнежня 1568 году[3]:
Я, Фенна Дмитровна Любецкая, жона пана Щасного Харлинского, дворенина и струкциса господара короля его милости, вызнаваю и явно чиню сим моим листомъ всим посполите и кожному з особна, кому того чтучи слышати нинешним и напотом будучимъ: што перво сего матка моя небожчица кнегиня Дмитровая Романовича Любецкая кнегиня Фенна Семеновна Полозовна небожчику брату моему а сыну своему князю Богушу Дмитровичу Любецкому зостала винна певную суму пенезеи две тысечи копъ грошеи личбы литовское, которую взявши до рукъ своих, на потребы свое властные обернула и в тои суме двохъ тисечах копахъ грошеи заставила сыну своему а брату моему именя свое отчизные, дедизные, материстые у повете Киевскомъ лежачие, тоестъ… Хоиники, Остроглядовичи, Новоселки, Глядковичи, Хвостницу, Ставокъ, Сосновую, половицу Лопатина, Загайцы, Гостомлъ, Вытечов, Бышов, Бугаювъ, землю Злобицкую, три дворища в месте Киевскомъ а дворище, на которомъ былъ двор небожчика деда моего пана Семена Полоза, которые именя и дворища вышеи мененые въ тои суме его милости малжонкови моему заделати и нагородити а на часы пришлыи и потомныи его милост охотнеишимъ и прихилнеишимъ уделати... Писан в Луцку, лета Божего нароженя тисеча пятсот шестдесят осмого, месеца декабра, шостого дня
Карона Каралеўства Польскага
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пасьля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) Стаўкі апынуліся ў Расейскай імпэрыі.
У 1900 годзе ў 56 дварах сяла Стаўкі было 396 душ мужчынскага і 363 жаночага полу жыхароў, усяго — 759 чалавек. Зямлі ў сяле налічвалася 1017,30 дзесяціны, уся яна належала сялянам. Гаспадарка вялася паводле трохпольнай сістэмы. Дзейнічалі школа граматы, два ветракі, кузьня, дзьве гандлёвыя лаўкі, адна казённая вінная лаўка. Пажарны абоз складалі 2 бочкі і 2 багры. Запасны прадуктовы капітал на 1 студзеня 1900 г. дасягнуў 1644 рублі 72 капейкі[4].
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Акты, относящиеся к истории Западной России. Т. 1. (1340 — 1506). — С.-Петербург, 1846. №. 26, 171
- ^ Литовська метрика. Книга 561. Ревізії українських замків 1545 року. / Підготував Володимир Кравченко. — Київ, 2005. С. 241, 243
- ^ Архив Юго-Западной России. Ч. VIII. Т. VI. Акты о землевладении в Юго-Западной России XVI—XVIII вв. — Киев, 1911. № LXXVI
- ^ Список населённых мест Киевской губернии. — Киев, 1900. С. 500—501