Сяргей Мацьвейчык
Сяргей Мацьвейчык | ||
![]() | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 5 чэрвеня 1988[1][2] (37 гадоў) | |
Рост | 176 см[4] | |
Вага | 77 кг[4] | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбная інфармацыя | ||
Клюб | Гомель | |
Нумар | 3 | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2006—2012 | Гомель | 121 (3) |
2013—2020 | Шахцёр Салігорск | 192 (1) |
2020—2021 | Дынама Менск | 39 (0) |
2022— | Гомель | 64 (0) |
2024— | → Гомель-2[d] | 4 (0) |
Зборныя | ||
2009—2011 | Беларусь (да 21) | 19 (0) |
2014—2020 | Беларусь | 15 (0) |
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі |
Сярге́й Мацьве́йчык (нар. 5 чэрвеня 1988 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Гомля» і колішні гулец нацыянальнай зборнай Беларусі. Капітан каманды.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клубная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец «Гомля», гуляў спачатку за дубль, потым пачаў праходзіць у асноўны склад. Зь цягам часу стаў асноўным правым абаронцам гомельскай каманды.
У сьнежні 2012 году падпісаў кантракт з салігорскім «Шахцёрам»[5]. У салігорскім клюбе таксама стаў выступаць як правы абаронца. У сьнежні 2013 году падоўжыў кантракт з «гарнякамі»[6]. У сэзоне 2014 году заставаўся асноўным правым абаронцам салігорцаў. У сьнежні 2014 году кантракт з «Шахцёрам» зноў быў падоўжаны[7]. У жніўні і верасні 2015 году не гуляў праз пашкоджаньні, а пазьней вярнуўся да асноўнага складу. У лістападзе 2015 году ў чарговы раз падоўжыў супрацу з «гарнякамі»[8]. У сэзоне 2016 году заставаўся асноўным правым абаронцам дружыны, аднак часам саступаў месца ў складзе Ігару Бурко. У сьнежні 2016 году склаў новае пагадненьне з «Шахцёрам»[9]. У сэзоне 2017 году, працягваючы ў асноўным гуляць правым абаронцам, стаў часам выступаць на пазыцыі левага абаронцы. У кастрычніку 2017 году стала вядома, што Мацьвейчык застанецца ў камандзе на наступны сэзон[10].
У лістападзе 2018 году падпісаў новы кантракт з «Шахцёрам»[11]. У жніўні 2019 году, пасьля зыходу з каманды Андрэя Клімовіча, стаў капітанам каманды. У пачатку 2020 году перастаў быць капітанам каманды, а ў красавіку быў пазбаўлены месца ў аснове і адпраўлены ў дубль. У траўні 2020 году паводле пагадненьня бакоў пакінуў салігорскі клюб[12]. У чэрвені 2020 году склаў угоду зь менскім «Дынама»[13]. Замацаваўся ў адзінаццатцы сталічнага клюбу. У студзені 2022 году пасьля доўгіх гадоў выступаў у іншых камандах гулец вярнуўся да «Гомля»[14]. У пачатку сэзону 2023 году стаў капітанам гомельскай каманды. Гасьцявы матч супраць гарадзенскага «Нёмана», які ладзіўся 22 жніўня 2023 году, апынуўся 500-м у кар’еры футбаліста з улікам матчаў як за клюбы, гэтак і за зборныя[15]. Не зважаючы на зьніжэньне гульнёвай практыкі, у студзені 2025 году 36-гадовы абаронца працягнуў супрацу з клюбам[16].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]15 лістапада 2014 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў гульні адборачнага турніру да чэмпіянату Эўропы 2016 году супраць зборнай Гішпаніі. Пасьля гэтага некалькі гадоў не выклікаўся ў зборную, але 1 чэрвеня 2017 году пасьля доўгага перапынку зноў згуляў за нацыянальную каманду, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матчу супраць зборнай Швайцарыі (0:1).
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Беларусі: 2014, 2019, 2022
- Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2013, 2016, 2018
- Бронзавы прызэр чэмпіянату Беларусі: 2014, 2015, 2017, 2019, 2021
- У сьпісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014, 2017, 2018, 2019
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Шахцёр Салігорск | 2015 | Найвышэйшая ліга | 18 | 1 |
2016 | Найвышэйшая ліга | 25 | 0 | |
2017 | Найвышэйшая ліга | 29 | 0 | |
2018 | Найвышэйшая ліга | 29 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Matvejchik // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ а б в Syarhey Matsveychyk // FBref (анг.)
- ^ а б https://betnews.by/player/sergej-matvejchik-gomel-belarus/
- ^ а б в г https://www.fcgomel.by/team/main-roster/sergey-matveychik/
- ^ Сергей Матвейчик переходит из «Гомеля» в «Шахтер» (рас.)
- ^ Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
- ^ Котенко, Юревич, Матвейчик, Старгородский и Ковалев продлили контракты с «Шахтером»
- ^ Бушма и Матвейчик продлили контракты с "Шахтером"
- ^ Сергей Матвейчик продлил контракт с "Шахтером"
- ^ Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
- ^ Бакай, Бурко и еще два игрока продлили контракты с "Шахтером"
- ^ "Шахтер" подтвердил уход Матвейчика
- ^ Матвейчик стал игроком минского "Динамо"
- ^ Сергей Матвейчик вернулся в "Гомель"
- ^ Без одышки. "Неман" после вылета из Лиги конференций оказался в порядке, но всё же не выиграл у "Гомеля"
- ^ 36-летний Сергей Матвейчик продлил контракт с "Гомелем" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-03-07 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце «Шахцёру» (рас.)
- Профіль на сайце «Гомелю» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)