Сяргей Нікіфарэнка
Сяргей Нікіфарэнка | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 18 лютага 1978[1] (47 гадоў) | |
Пазыцыя | нападнік | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1994—1995 | Шахцёр Салігорск | 2 (0) |
1997 | Дынама-93 | 14 (1) |
1998—2011 | Шахцёр Салігорск | 291 (87) |
Трэнэрскія клюбы | ||
2015—2016 | Шахцёр Салігорск | |
2019 | Шахцёр Салігорск | |
2020—2022 | Шахцёр Петрыкаў |
Сяргей Нікіфарэнка (нар. 18 лютага 1978 году) — беларускі футбаліст і футбольны трэнэр, нападнік. Уваходзіць у Клюб беларускіх бамбардзіраў для футбалістаў, якія забілі 100 і болей галоў на найвышэйшым узроўні[2].
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гульнёвая
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Выхаванец салігорскай ДЮСШ, дзе першым трэнэрам футбаліста быў Канстанцін Краўцоў. Прафэсійную кар’еру запачаткаваў у родным Салігорску, дэбютаваўшы ў складзе «Шахцёра». На пачатковым этапе кар’еры лекары зьвярталі ўвагу на магчымыя праблемы з сэрцам, але пасьля пераходу ў «Дынама-93» паводле словаў Нікіфарэнкі, больш засьцярогаў на гэты конт не было[3]. У 1998 годзе вярнуўся ў «Шахцёр», дзе замацаваўся ў асноўным складзе. З сэзону 2000 году некалькі сэзонаў запар адзначаўся ў чэмпіянаце ня менш за 10 разоў на год.
У 2003 годзе ўлучыў свой 50-й гол у чэмпіянатах краіны, стаўшы 20-м футбалістам Беларусі, які дамагліся такога паказьніку[4]. Дзеля гэтага нападніку спатрэбілася згуляць 163 матчы[4]. У 2004 годзе стаў уладальнікам Кубка Беларусі, але ў фінальным матчы атрымаў траўму і быў вымушаны прапусьціць частку сэзону[3]. У 2025 годзе быў сярод лідэраў каманды, і менавіта дзякуючы бліскучым выступам Нікіфарэнкі «Шахцёр» упершыню ў сваёй гісторыі стаў чэмпіёнам Беларусі. Гулец у тым сэзоне паклаў на свой рахунак 12 галам у айчынным першынстве.
Трэнэрская
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2015—2016 гадах зьяўляўся галоўным трэнэрам салігорскага «Шахцёру»[5]. Пасьля ачольваў дубль салігорскага клюбу. У 2020 годзе стаў галоўным трэнэрам петрыкаўскага «Шахцёра» наваствораны дзеля ўдзелу ў Другой лізе фарм-клюб салігорскай каманды[6]. Перад пачаткам 2022 году пакінуў клюб і ў красавіку 2023 году ўвайшоў у трэнэрскі склад Аляксандра Юрэвіча ў берасьцейскім «Дынама»[7], але да канца сэзону пакінуў каманду.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Nikiforenko // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Клуб бомбардиров. Ушел, но остался(недаступная спасылка) (рас.)
- ^ а б Чемпион. Новый поворот (рас.). Прессбол (2006-03-16). Праверана 2025-06-26 г.
- ^ а б Клуб Петра Качуро. Сергей Никифоренко: сейчас мечтаю о сотне (рас.). Прессбол (2003-09-03). Праверана 2025-06-26 г.
- ^ Никифоренко официально утвержден в качестве главного тренера «Шахтера» (рас.)
- ^ Никифоренко возглавил петриковский "Шахтер" (рас.). Football.by (2020-01-24). Праверана 2025-06-26 г.
- ^ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с тремя тренерами, в том числе с Александром Юревичем (рас.). Football.by (2023-04-19). Праверана 2025-06-26 г.