Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч
Нарадзіўся | 4 чэрвеня 1988[1] (37 гадоў) | ||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Грамадзянства | |||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||
|
Сяргей Сяргеевіч Вабішчэвіч (нар. 4 чэрвеня 1988, Мінск, БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа[2]. Выступаў за нацыянальную зборную Беларусі. Муж беларускай баскетбалісткі Ксеніі Вабішчэвіч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пачаў займацца баскетболам у сем гадоў у першым класе школы, быў у ДзЮСШ «Аўтазаводзец», першым трэнерам быў Сяргей Міхайлавіч Ярмоленка.
Першай прафесійнай камандай у кар’еры стаў клуб «Мінск 2006», трапіў туды ў 2006 годзе, у самым пачатку станаўлення баскетбольнай структуры. Потым выступаў за асіповіцкі АЗАА і «Гродна-93».
У 2012 годзе перабраўся гуляць у казахстанскую каманду «Табол». Аднак, з-за праблем з фінансаваннем давялося пакінуць клуб і перабрацца ў эстонскі ТЛУ.
У ліпені 2017 года заключыў кантракт з клубам «Цмокі-Мінск»[3].
У лістападзе 2023 года далучыўся да баскетбольнага клуба 3х3 «Шахцёр» (Салігорск)[4]. З сакавіка 2025 года — гуляючы галоўны трэнер клуба «Шахцёр»[5].
Выступаў за юнацкую (2004), моладзевую (2007) і нацыянальную (2014—2019) зборную Беларусі. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па баскетболе 3х3 стаў бронзавым прызёрам Еўрапейскіх гульняў-2019 у Мінску[6][7]. У складзе мужчынскай зборнай Беларусі па фіджытал-баскетболе стаў сярэбраным прызёрам Гульняў БРІКС-2024 у Казані[8].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]- 2006—2008 — Мінск-2006-2
- 2008—2010 — АЗАА (Асіповічы)
- 2010—2011 — Гродна-93
- 2012 — СБК Асіповічы[9]
- 2012—2013 — Табол (Кастанай, Казахстан)
- 2013 — ТЛУ (Талін, Эстонія)
- 2013—2014 — Свіслач (Асіповічы)
- 2014—2015 — МБК Капшагай (Капшагай, Казахстан)
- 2015—2016 — БДЭУ-РЦАП (Мінск)
- 2016—2017 — БДЭУ-ГрандПрынт (Мінск)
- 2017—2019 — Цмокі-Мінск
- 2020—2023 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
- 2025 — Імпульс-БДУІР (Мінск)
Дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]Чэмпіён Беларусі (2): 2017/2018, 2018/2019.
Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (1): 2010/2011.
Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2008/2009, 2009/2010, 2020/2021.
Уладальнік Кубка Беларусі (1): 2018.
Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2008, 2009.
Зноскі
- ↑ а б Siarhei Vabishchevich // FIBA database Праверана 5 чэрвеня 2025.
- ↑ ОПРЕДЕЛИЛИСЬ ПОБЕДИТЕЛИ И ПРИЗЕРЫ ПЕРВЕНСТВА БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3 СРЕДИ ЮНОШЕЙ И ДЕВУШЕК
- ↑ Сергей Вабищевич стал игроком «Цмокі-Мінск»
- ↑ БК «ШАХТЁР» – БАЗОВАЯ КОМАНДА МУЖСКОЙ НАЦКОМАНДЫ 3Х3
- ↑ БЕЛОРУССКИЕ МУЖСКИЕ КОМАНДЫ 3Х3 ПРИМУТ УЧАСТИЕ В 3-М ТУРЕ «РИВЬЕРА OPEN»
- ↑ СЕРГЕЙ ВАБИЩЕВИЧ: ЕЩЁ ВЫИГРАЕМ МЕДАЛИ ПОЛУЧШЕ(недаступная спасылка)
- ↑ ЕВРОПЕЙСКИЕ ИГРЫ. В МИНСПОРТА СОСТОЯЛОСЬ ЧЕСТВОВАНИЕ ИГРОКОВ И ТРЕНЕРОВ СБОРНЫХ БЕЛАРУСИ ПО БАСКЕТБОЛУ 3Х3
- ↑ ИГРЫ БРИКС. СБОРНАЯ БЕЛАРУСИ – ВИЦЕ-ЧЕМПИОН МЕЖДУНАРОДНЫХ СОРЕВНОВАНИЙ
- ↑ ТРАНСФЕРНЫЙ ПЕРИОД ЧЕМПИОНАТА
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 4 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Ігракі «Цмокі-Мінск-2»
- Ігракі «Свіслачы» Асіповічы
- Ігракі «Гродна-93»
- Ігракі «Табола» Кастанай
- Ігракі «Капшагая» Канаеў
- Ігракі «БДЭУ-ГрандПрынт» Мінск
- Ігракі «Цмокі-Мінск»
- Ігракі «Імпульса-БДУІР»
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Баскетбалісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Мінску
- Баскетбалісты Беларусі
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе
- Ігракі зборнай Беларусі па баскетболе U-20