Перайсці да зместу

Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч
Нарадзілася 18 кастрычніка 1994(1994-10-18)[1] (30 гадоў)
Грамадзянства
Рост 182 см
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2010—2012 Вікторыя Гродна
2012—2016 Алімпія Гродна
2017—0000 Цмокі-Мінск
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Ксенія Аляксандраўна Вабішчэвіч, па нараджэнні Войшаль (нар. 18 кастрычніка 1994, Гродна, Беларусь) — прафесійная беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь. Выступала за зборную Беларусі. Жонка беларускага баскетбаліста Сяргея Вабішчэвіча[2][3].

Выхаванка СДзЮШАР №7 г. Гродна. Першыя трэнеры — Наталля Уладзіміраўна Сачук і Ірына Леанідаўна Аўрамчык. У 2009—2014 гадах навучалася ў Гродненскім дзяржаўным вучылішчы алімпійскага рэзерву[4].

З 2010 года выступала за фарм-клуб «алімпіек» «Вікторыю». У студзені 2013 года пераведзена ў «Алімпію», у сезоне-2012/13 стала чэмпіёнкай Беларусі ў складзе «Алімпіі» і была запрошана ў нацыянальную каманду Беларусі[5].

Выступала ў зборных U-16 (2010), U-18 (2011—2012) і U-20 (2011—2014). У 2014 годзе дэбютавала за зборную Беларусі[6].

Зноскі