Перайсці да зместу

Наталля Валер’еўна Ануфрыенка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Наталля Валер’еўна Ануфрыенка
Нарадзілася 11 чэрвеня 1985(1985-06-11)[1] (40 гадоў)
Грамадзянства
Рост 174 см
Вага 63 кг[2]
Пазіцыя разыгрываючы абаронца
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2001 ВАР Гродна
2001—2002 Алімпія Гродна
2002—2004 Вікторыя Гродна
2004—2009 Алімпія Гродна
2009—2010 Дунай Русэ[d]
2010—2018 Гарызонт
2019—2022 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Наталля Валер’еўна Ануфрыенка (нар. 11 чэрвеня 1985, Бабруйск, Магілёўская вобласць, БССР, СССР) — прафесійная беларуская баскетбалістка і трэнер. Атакуючы абаронца. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Бронзавы прызёр чэмпіянату Еўропы-2007[3].

Вучылася ў сярэдняй школе № 26 г. Бабруйска. Баскетболам пачала займацца на ўроках фізкультуры. З 1998 года па 2001 год праходзіла навучанне ў філіяле СДзЮШАР № 7 баскетбольнага клуба «Прынёманне» (Гродна). Першым трэнерам быў Аляксандр Станіслававіч Шымкавяк. Выступала за гродненскую «Алімпію»[4], мінскі «Гарызонт»[5].

У 2007—2016 гадах выступала за жаночую зборную Беларусі[6].

З 2022 года — другі трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[7]. З 2024 года — галоўны трэнер моладзевай каманды БК «Мінск»[8].

Зноскі