Перайсці да зместу

Юлія Сяргееўна Рыцікава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Баскетбол
Юлія Сяргееўна Рыцікава
Нарадзілася 8 верасня 1986(1986-09-08)[1] (39 гадоў)
Грамадзянства
Рост 179 см
Пазіцыя лёгкі форвард
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 РДВАР
2005—2007 Надзежда Арэнбург
2008—2009 Бярэзіна Барысаў
2009—2010 Гожаў
2010—2011 Гарызонт
2011—2012 Дынама Курск
2014—2017 Гарызонт
2017—2019 Гожаў
2019—2022 Гарызонт
  1. Колькасць гульняў і балаў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Юлія Сяргееўна Ры́цікава, па нараджэнні Дурэ́йка (нар. 8 верасня 1986, Смаргонь, Гродзенская вобласць, БССР, СССР) — беларуская баскетбалістка. Атакуючы абаронца / лёгкі форвард. Майстар спорту Рэспублікі Беларусь міжнароднага класа. Выступала за зборную Беларусі.

Выхаванка Смаргонскай СДзЮШАР №1. Першы тренер — Жанна Васільеўна Грэхава. Навучалася ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву ў Мінску пад кіраўніцтвам Віктара Іванавіча Бялевіча[2].

Выступала за клубы Беларусі, Расіі і Польшчы. Неаднаразовая пераможца чэмпіянату і Кубка Беларусі, чэмпіёнка рэгулярнага сезона Poland-PLKK-2009/10, бронзавы прызёр Балтыйскай лігі 2010/11, пераможца Кубка Еўропы 2011/12, чэмпіёнка Еўрапейскай лігі 2020/21.

Выступала ў зборных U-16 (2001), U-18 (2003—2004) і U-20 (2006)[3]. Выступала за жаночую зборную Беларусі ў 2004—2022 гадах. Увайшла ў склад беларускай каманды на Алімпійскіх гульнях 2016 у Рыа-дэ-Жанэйра.

16 ліпеня 2011 года выйшла замуж за Аляксея Рыцікава. У 2013 і 2023 гадах нарадзіла двух сыноў.