Сяргей Шчагрыковіч
Сяргей Шчагрыковіч | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 19 сьнежня 1990[1] (34 гады) | |
Рост | 176 см | |
Вага | 69 кг | |
Пазыцыя | паўабаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2008—2009 | Партызан Менск | 2 (0) |
2010—2011 | Дынама Берасьце | 25 (1) |
2012 | Менск | 7 (0) |
2013 | Смалявічы | 19 (1) |
2014—2015 | Славія Мазыр | 45 (0) |
2016 | Крумкачы | 29 (2) |
2017—2018 | Слуцак | 35 (0) |
2019 | Рух Берасьце | 8 (0) |
2020 | Астравец | 16 (3) |
Зборныя | ||
2011 | Беларусь (да 21) | 1 (0) |
Сярге́й Шчагрыко́віч (нар. 19 сьнежня 1990 году) — колішні беларускі футбаліст, абаронца. Ягоны стрыечны брат Дзьмітры таксама ёсьць футбалістам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачаў кар’еру ў менскім МТЗ-РІПА, які пазьней пачаў называецца «Партызан». Гуляў за фарм-клюб МТЗ-РІПА-2 і дубль. Ня змог заняць месца ў асноўным складзе і ўлетку 2010 году перайшоў у берасьцейскае «Дынама». Пасьля сэзону 2011 году пакінуў берасьцейскі клюб і ў жніўні 2012 году стаў гульцом «Менску», але ня здолеў замацавацца ў сталічным клюбе. У лютым 2013 году перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2]. Пачатак сэзону прапусьціў праз траўму, але потым замацаваўся ў асноўным складзе смалявіцкага клюбу. У студзені 2014 году па заканчэньні тэрміну кантракту пакінуў каманду[3], пасьля чаго спрабаваў працаўладкавацца ў «Гомлі»[4]. У выніку не падышоў гомельскаму клюбу і ў лютым 2014 году апынуўся ў складзе мазырскай «Славіі», якой дапамог вярнуцца ў Найвышэйшую лігу паводле вынікаў сэзону 2014 году. У сэзоне 2015 году працягваў быць асноўным гульцом мазырчукоў, выступаў на пазыцыі правага абаронцы.
У лютым 2016 году году выправіўся на прагляд у «Крумкачы»[5], зь якім у сакавіку падпісаў кантракт[6]. У сэзоне 2016 году быў асноўным правым абаронцам менчукоў. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракту пакінуў «Крумкачы»[7]. У студзені 2017 году далучыўся да «Слуцку», зь якім у лютым падпісаў кантракт[8]. Пачынаў сэзон 2017 году на лаўцы запасных, пазьней стаў зьяўляцца ў асноўным складзе. У другой палове сэзону зноў пачаў часьцей заставацца на лаўцы запасных. У сьнежні 2017 году падоўжыў кантракт з «Слуцкам»[9]. У сэзоне 2018 году зьяўляўся на полі нерэгулярна, часам выходзіў на замену ці заставаўся на лаўцы запасных. У сьнежні 2018 году пакінуў слуцкі клюб[10].
У пачатку 2019 году праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», аднак у выніку ў лютым стаў гульцом берасьцейскага «Руха»[11]. У берасьцейскай камандзе часьцей выходзіў на замену. У жніўні 2019 году пакінуў «Рух»[12]. У красавіку 2020 году далучыўся да «Астраўца» з Другой лігі, дзе гуляў да канца 2020 году.
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2011 годзе згуляў адзіны матч за моладзевую зборную Беларусі.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Клюб | Сэзон | Чэмпіянат | ||
---|---|---|---|---|
Дывізіён | Матчы | Галы | ||
Славія Мазыр | 2015 | Найвышэйшая ліга | 21 | 0 |
Крумкачы | 2016 | Найвышэйшая ліга | 29 | 2 |
Слуцак | 2017 | Найвышэйшая ліга | 18 | 0 |
2018 | Найвышэйшая ліга | 17 | 0 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Sergey Shchegrikovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ^ Сергей Щегрикович перешел в «Смолевичи-СТИ» (рас.)
- ^ Щегрикович покинул "Смолевичи-СТИ", Новицкий стал помощником тренера (рас.)
- ^ Футбол. Марко Джорджевич, Михаил Щербаков, Сергей Щегрикович и Денис Свинар на просмотре в "Гомеле" (рас.) Архіўная копія ад 2019-01-24 г.
- ^ Ясинский и Сергей Щегрикович находятся на просмотре в «Крумкачах» (рас.)
- ^ 22 игрока «Крумкачоў» отправились на третий тренировочный сбор в Тихиничи (рас.)
- ^ У шести футболистов "Крумкачей" закончились соглашения с клубом (рас.)
- ^ Образов, Щегрикович и Каршакевич стали игроками "Слуцка" (рас.)
- ^ "Слуцк" продлил контракты с шестью футболистами и расстался с Дударем (рас.)
- ^ Сергей Щегрикович и Дмитрий Герман покинули "Слуцк" (рас.)
- ^ Сергей Щегрикович перешел в "Рух" (рас.)
- ^ "Рух" расторг соглашение со Щегриковичем (рас.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Профіль на сайце мазырскай «Славіі» (рас.)
- Статыстыка «ПБ-Инфо» (рас.)
- Нарадзіліся 19 сьнежня
- Нарадзіліся ў 1990 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Футбалісты клюбу «Партызан» Менск
- Футбалісты клюбу «Дынама» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Менск»
- Футбалісты клюбу «Смалявічы»
- Футбалісты клюбу «Славія» Мазыр
- Футбалісты клюбу «Крумкачы» Менск
- Футбалісты клюбу «Слуцак»
- Футбалісты клюбу «Рух» Берасьце
- Футбалісты клюбу «Астравец»
- Футбалісты моладзевай зборнай Беларусі
- Беларускія футбалісты