Тамбоўская вобласьць
| Тамбоўская вобласьць | |
| Тамбовская область | |
Сьцяг | |
| Гімн | Развітанне славянкі[d] |
|---|---|
| Агульныя зьвесткі | |
| Краіна | Расея |
| Статус | вобласьць |
| Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
| Адміністрацыйны цэнтар | Тамбоў |
| Дата ўтварэньня | 27 верасьня 1937 |
| Губэрнатар | Алег Бецін |
| Насельніцтва (2010) | 1 092 396[1] (48-е месца) |
| Шчыльнасьць | 31,7 чал./км² |
| Плошча | 34 462 км² (63-е месца) |
| Месцазнаходжаньне Тамбоўскай вобласьці | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | GMT +4 |
| Код ISO 3166-2 | RU-TAM |
| Код аўтам. нумароў | 68 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Тамбо́ўская во́бласьць (па-расейску: Тамбовская область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Тамбоў. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Разанскай, Пензенскай, Саратаўскай, Ліпецкай, Варонескай абласьцямі. Створана як вобласьць РСФСР 27 верасьня 1937 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Тамбоўская вобласьць ляжыць у паўднёвай частцы Ўсходне-Эўрапейскай раўніны, у цэнтральнай частцы Окаўска-Данской раўніны.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вобласьць багата на ільмэнітавыя, рутылавыя, цырконіевыя пяскі з 4% утрыманьнем мэталаў і магчыма прамысловым утрыманьнем золата. Таксама ў вобласьць ёсьць фасфарыты, будаўнічыя матэрыялы, мінэральныя фарбы, торф.
Гідраграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць]Па тэрыторыі вобласьці працякае каля 1400 рэкаў, рэчак і ручаёў. Найбольш значныя рэкі — Цна (басэйн Волгі), Варона, Біцюг, Варонеж і Савала (басэйн Дону). Водныя рэсурсы ўключаюць таксама каля 900 сажалак і вадасховішчаў з агульным аб’ёмам вады ў 534,5 млн м³.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць]Найстаражытным насельніцтвам Тамбоўшчыны была мардва-мокша, якая сфармавалася як народнасьць зь мясцовых этнічных групаў з VI стагодзьдзя нашай эры. Першыя расейскія перасяленцы зьявіліся тут яшчэ ў дамангольскі час, але канчатковае засяленьне адбылося ў XVII стагодзьдзі. Для абароны рубяжоў поўдня Расеі ад набегаў татараў і далейшага асваеньня Чарназем’я, расейскі ўрад будаваў гарады-крэпасьці, як то Казлоў у 1635 годзе й Тамбоў у 1636 годзе. Яны надзейна перакрывалі асноўныя шляхі набегаў качэўнікаў на расейскія землі й адкрылі магчымасьць для хуткага засяленьня краю.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць]Згодна з Усерасейскім перапісам насельніцтва 2010 году ў вобласьці пражываюць 1 092 396 чалавек. Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (97,0%). Другой паводле колькасьці нацыянальнай групай зьяўляюцца ўкраінцы (0,7%).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]У вобласьці разьвіты машынабудаваньне, вытворчасьць хімічнага абсталяваньня, камплектуючых дэталяў і запасных частак да аўтамабіляў і трактароў, абсталяваньне для тэкстыльнай прамысловасьці, прыборабудаваньне, хімічная, лёгкая, харчовая прамысловасьць.
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць]Асноўныя культуры сельскай гаспадаркі складаюць збожжавыя культуры, цукровыя буракі, сланечнік, кармавыя культуры, бульба. Добра разьвіта садоўніцтва. На базе перапрацоўкі збожжа й бульбы вырабляюць сьпірт, крухмал і патаку. Жывёлагадоўля вобласьці спэцыялізуецца на гадоўлі буйной рагатай жывёлы малочна-мяснога напрамку.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць]
Тамбоўская вобласьць — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў

