Трансфер тэхналогій
Трансфер тэхналогій — працэс перадачы навуковых ведаў, тэхналогій, вынаходніцтваў і іншых вынікаў даследаванняў ад адной арганізацыі да іншай з мэтай іх практычнага прымянення, камерцыялізацыі або сацыяльнага выкарыстання. Гэты працэс з'яўляецца ключавым элементам інавацыйнай дзейнасці і спрыяе развіццю эканомікі, павышэнню канкурэнтаздольнасці і ўмацаванню сувязяў паміж навукай і вытворчасцю[1].
Формы трансферу тэхналогій
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя формы трансферу тэхналогій уключаюць:
- ліцэнзаванне аб'ектаў інтэлектуальнай уласнасці;
- прадастаўленне ноу-хау;
- сумесныя даследаванні і распрацоўкі;
- стварэнне сумесных прадпрыемстваў;
- перадачу тэхналагічнай дакументацыі;
- працаўладкаванне спецыялістаў з неабходнымі кампетэнцыямі
Трансфер можа ажыццяўляцца як унутры краіны, так і на міжнародным узроўні, уключаючы супрацоўніцтва паміж універсітэтамі, навукова-даследчымі інстытутамі, прадпрыемствамі і інвестарамі.
Трансфер тэхналогій у Беларусі
[правіць | правіць зыходнік]У Беларусі асноўнымі афіцыйнымі ўдзельнікамі працэсу трансферу тэхналогій з'яўляюцца:
- Рэспубліканскі цэнтр трансферу тэхналогій (РЦТТ) — створаны ў 2003 годзе пры падтрымцы Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і інш. Цэнтр каардынуе дзейнасць сеткі трансферу тэхналогій, якая ўключае рэгіянальныя і галіновыя офісы, а таксама замежных партнёраў у 23 краінах
- Універсітэты і навукова-даследчыя інстытуты — актыўна ўдзельнічаюць у распрацоўцы і перадачы тэхналогій, у тым ліку праз стварэнне стартапаў і ліцэнзаванне вынікаў даследаванняў.
- Парк высокіх тэхналогій (ПВТ) — агрэгатар для ІТ-кампаній, які спрыяе развіццю інавацый і трансферу тэхналогій у сферы інфармацыйных тэхналогій.
Паводле справаздач Еўрапейскай камісіі у Беларусі існуе развітая інфраструктура трансферу тэхналогій у дзяржаўным сектары, аднак у прыватным сектар праявы вельмі слабыя. Сярод перашкод адзначаюцца нізкі ўзровень інвестыцый у НДІ, складанасць бюракратычных працэдур і абмежаваная даступнасць фінансавых інструментаў. То бок для павышэння эффектыўнасці трансферу тэхналогій у Беларусі патрабуецца развіцце супрацоўніцтва паміж навукай і бізнесам, спроашчэнне бюракратычных працэдур, павелічэнне фінансавання і падтрымка прадпрымальніцкіх ініцыятыў.
Значэнне трансферу тэхналогій
[правіць | правіць зыходнік]Эфектыўны трансфер тэхналогій спрыяе:
- павышэнню канкурэнтаздольнасці прадпрыемстваў;
- стварэнню новых працоўных месцаў;
- паляпшэнню якасці жыцця насельніцтва;
- развіццю інавацыйнай эканомікі.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Barry Bozeman Technology transfer and public policy: a review of research and theory // Research Policy. — 2000-04-01. — В. 4. — Т. 29. — С. 627–655. — ISSN 0048-7333. — DOI:10.1016/S0048-7333(99)00093-1