Узровень тэхналагічнай гатоўнасці
Узровень тэхналагічнай гатоўнасці (анг. Technology Readiness Level) ці шкала TRL — гэта метад ацэнкі ступені гатоўнасці тэхналогіі да ўкаранення і камерцыялізацыі. Шкала TRL складаецца з дзевяці ўзроўняў, пачынаючы ад базавых навуковых даследаванняў (TRL 1) да поўнасцю функцыянуючай ў рэальных умовах тэхналогіі (TRL 9).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Канцэпцыя TRL была распрацавана ў 1970-х гадах у НАСА для ацэнкі гатоўнасці тэхналогій у касмічных праграмах[1]. Пазней шкала была адаптаваная іншымі арганізацыямі, уключаючы Міністэрства абароны ЗША, Еўрапейскае касмічнае агенцтва (ESA) і Еўрапейскую камісію. У 2013 годзе Міжнародная арганізацыя па стандартызацыі (ISO) зацвердзіла стандарт ISO 16290:2013[2], які вызначае крытэрыі ацэнкі ўзроўняў TRL.

Апісанне ўзроўняў TRL
[правіць | правіць зыходнік]Кожны ўзровень TRL прадстаўляе сабой стадыю развіцця тэхналогіі:
- TRL 1: Апісанне асноўных прынцыпаў.
- TRL 2: Фарміраванне канцэпцыі або бачання прымянення тэхналогіі.
- TRL 3: Эксперыментальнае пацверджанне канцэпцыі.
- TRL 4: Лабараторная праверка асобных кампанентаў або макета.
- TRL 5: Выпрабаванне кампанентаў ва ўмовах, набліжаных да рэальных.
- TRL 6: Дэманстрацыя прататыпа або сістэмы ва ўмовах, блізкіх да эксплуатацыйных.
- TRL 7: Дэманстрацыя прататыпа ў рэальных умовах эксплуатацыі.
- TRL 8: Завяршэнне распрацоўкі і тэставанне сістэмы праз выпрабаванні.
- TRL 9: Паспяховая эксплуатацыя тэхналогіі ў рэальных умовах.
Выкарыстанне
[правіць | правіць зыходнік]Шкала TRL выкарыстоўваецца для ацэнкі рызык пры ўкараненні новых тэхналогій, планавання даследаванняў і распрацовак, а таксама пры прыняцці рашэнняў аб фінансаванні праектаў (напрыклад, у праектах Horizon EU). Яна знаходзіць прымяненне ў розных галінах, уключаючы аэракасмічную, абаронную, энергетычную і інфармацыйныя тэхналогіі.
Крытыка і абмежаванні
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на шырокае распаўсюджванне, шкала TRL падвяргаецца крытыцы за недастатковую ўвагу да аспектаў інтэграцыі тэхналогій у сістэмы і да вытворчай гатоўнасці. У адказ на гэта былі распрацаваны дадатковыя шкалы, такія як узроўні гатоўнасці вытворчасці (Manufacturing Readiness Levels, MRL) і ўзроўні гатоўнасці сістэмы (System Readiness Levels, SRL), якія дапамагаюць больш поўна ацаніць узровень гатоўнасці тэхналогіі.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ 2017 (22-2-3) From NASA to EU: the evolution of the TRL scale in Public Sector Innovation – The Innovation Journal (англ.) . Праверана 21 мая 2025.
- ↑ ISO 16290:2013 (англ.). ISO. Праверана 21 мая 2025.