Трырскі ўніверсітэт
Выгляд
| Трырскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| ням.: Universität Trier | |
| | |
| | |
| Арыгінальная назва | ням.: Universität Trier |
| Міжнародная назва | англ.: University of Trier |
| Заснаваны | 1970 |
| Студэнты | 11 564[1] |
| Краіна | |
| Размяшчэнне | Трыр |
| Сайт | uni-trier.de |
Трырскі ўніверсітэт (ням.: Universität Trier) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Трыр.
Агульная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Папярэднікам універсітэта была вышэйшая школа, заснаваная ў Трыры ў 1473 годзе. Яна была закрытая ў 1798 годзе, калі Трыр па Кампа-Фармійскім мірным пагадненні трапіў пад французскае панаванне.
Сучасны універсітэт быў створаны ў Трыры ў 1970 годзе. Першапачаткова гэта быў універсітэт, размешчаны ў двух гарадах: Трыр і Кайзерслаўтэрн. У 1975 годзе вучэльня была падзелена на два незалежных універсітэта. У тым жа годзе быў закладзены камень для будаўніцтва новага кампуса ў прыгарадзе Трыра.
Факультэты
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт педагогікі, філасофіі і псіхалогіі (каля 2 300 студэнтаў)
- Факультэт лінгвістыкі, літаратуры і СМІ (каля 2 700 студэнтаў)
- Факультэт егіпталогіі, папіралогіі, гісторыі, археалогіі, гісторыі мастацтваў і палітыкі (каля 1 700 студэнтаў)
- Факультэт эканомікі, бізнесу, сацыялогіі, матэматыкі і інфарматыкі (каля 3 300 студэнтаў)
- Факультэт правазнаўства (каля 1 800 студэнтаў)
- Факультэт геаграфіі і навук аб Зямлі (каля 1 600 студэнтаў)
Зноскі
- ↑ Statistisches Bundesamt Deutschland - GENESIS-Online Праверана 8 чэрвеня 2023.
- ↑ Global Research Identifier Database — 2015. Праверана 13 мая 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Трырскі ўніверсітэт- Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы