Перайсці да зместу

Тэставанне прадукцыйнасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Тэставанне прадукцыйнасці праграмнага забеспячэння — тэставанне, якое праводзіцца з мэтай вызначэння, як хутка працуе вылічальная сістэма ці яе частка пад пэўнай нагрузкай. Таксама можа служыць для праверкі і пацверджання іншых атрыбутаў якасці сістэмы, такіх як маштабаванасць, надзейнасць і спажыванне рэсурсаў.

Тэставанне прадукцыйнасці — гэта адна з сфер дзейнасці, што развіваецца ў галіне інжынерыі прадукцыйнасці і імкнецца ўлічваць прадукцыйнасць на стадыі мадэлявання і праектавання сістэмы, перад пачаткам асноўнай стадыі кадавання.